Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус у палоне самалійскіх піратаў


Капітан захопленага самалійскімі піратамі судна Thai Union Сяргей Харлан – грамадзянін Беларусі.


Пра гэта карэспандэнту агенства ИА REGNUM Новости паведаміў Уладзімер Агурцоў, дырэктар Заходняга марскога агенства “Флот-Кадры”, якое наймала маракоў на карабель.

“Я пацьвярджаю, што 23 чальцы экіпажу – калінінградцы, капітан судна Сяргей Харлан – жыве ў Беларусі, але вучыўся ў Калінінградзе” – паведаміў Агурцоў.

Тунцалоў Thai Union быў захоплены піратамі 29 кастрычніка у 200 мілях ад Сэйшэльскіх астравоў. Цяпер судна рушыць на Самалі пад аховай піратаў, за ім ідзе ангельскі фрэгат зь верталётам.

Паводле Вікіпэдыі, самалійскія піраты — гэта сучасныя ўзброеныя групоўкі, якія захопліваюць марскія судны каля берагоў Самалі з мэтай выкупу. Базай піратаў знаходзіцца ў самалійскім раёне пад назвай Пунтленд. У якасьці транспартных сродкаў піраты выкарыстоўваюць малатанажныя караблі (кацеры, маторныя лодкі, рыбалоўчыя судны). Узброены як правіла аўтаматычнай зброяй і гранатамётамі. Самалійскія піраты часьцяком нядрэнна арганізаваны, маюць якасную падрыхтоўку і добры рыштунак, уключаючы спадарожнікавыя тэлефоны і GPS-навігатары. Самалійскім піратам супрацьстаяць караблі 5-го флёту ВМС ЗША, які патрулюе ўзьбярэжжа ўсходняй Афрыкі, і ВМС іншых краін.

Большасць піратаў – маладыя людзі ўзросту 20-35 гадоў з Пунтленду, самаабвешчанай дзяржавы на паўночным усходзе Самалі. Па цэнках Асацыяцыі садзейнічаньня маракам Заходняй Афрыкі, існуе сама меней пяць асноўных пірацкіх бандаў, у якія ўваходзіць каля 1000 узброеных баявікоў. Па інфармацыі вяшчальнай карпарацыі BBC, піраты падзяляюцца на наступныя катэгорыі:
  • Мясцовыя рыбакі, якія ўключыліся ў пірацтва, добра дасьведчаныя марскія ўмовы.
  • Былыя вайскоўцы, што прымалі ўдзел ва ўнутраных войнах Самалі ў складзе мясцовых кланаў і мелыя баявы досвед.
  • Эксперты, умелыя працаваць з тэхнікай, у прыватнасьці з GPS-абсталяваннем .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG