Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы зоймуцца авіякатастрофай пад Менскам


Адмыслоўцы з ЗША і Вялікабрытаніі сёньня прылятаюць у Менск для ўдзелу ў расьсьледаваньні прычын крушэньня расейскага самалёту авіякампаніі "С-эйр", які разьбіўся пад Менскам 26 кастрычніка.


"Сёньня ў Мінск прыбываюць афіцыйныя прадстаўнікі ЗША (дзяржавы - распрацоўшчыка самалёта і дзяржавы -- распрацоўшчыка і вытворцы рухавікоў) і Вялікабрытаніі (дзяржавы -- вытворцы самалёта)", - паведамляецца на сайце Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту СНД.

У адпаведнасьці з палажэньнямі Дадатку 13 да Канвэнцыі аб Міжнароднай грамадзянскай авіяцыі гэтыя адмыслоўцы прымуць удзел у рабоце Камісіі па расьсьледаваньні, паведамляе БелТА.

На месцы авіяцыйнага здарэньня 28 кастрычніка знойдзены абодва бартавыя самапісцы (так званыя “чорныя скрыні”) -- парамэтрычны і гукавы). Вонкавы агляд паказаў, што яны падвергліся інтэнсіўнаму ўзьдзеяньню пажару, які ўзьнік пасьля сутыкненьня самалёта з перашкодамі. У бліжэйшы час самапісцы будуць дастаўлены ў лябараторыю Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта, дзе будзе праведзена іх раскрыцьцё і ацэнка стану носьбітаў інфармацыі. Па выніках гэтых работ будуць вызначаны мэтады і спосабы аднаўленьня і счытваньня інфармацыі.

Тым часам самалёт нямецкай авіякампаніі Windrose Air, які рухаўся з Варшавы ў аэрапорт Унукава ў Расіі, 29 кастрычніка зрабіў аварыйную пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Менск. У 20.35 у Нацыянальным аэрапорце была аб'яўлена трывога з прычыны разгерметызацыі салона самалёта, які ў 20.52 зрабіў паспяховую пасадку. Сёньня раніцай пасажыры паляцелі з Беларусі на іншым самалёце, які прыбыў з Бэрліна. Экіпаж паветранага судна пакуль застаецца разам з самалётам. Яны ліквідуюць няспраўнасць і затым таксама паляцяць. Беларускія спецыялісты прыцягвацца да работ па ліквідацыі няспраўнасці не будуць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG