Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрымалі актывістаў


Іван Стасюк
Іван Стасюк

Супрацоўнікі берасьцейскай міліцыі затрымалі ў інтэрнаце берасьцейскага ўнівэрсытэту маладафронтаўца Івана Стасюка і актывістку моладзевай кампаніі “Дзедзіч” Насту Гурыну.

Падставай для затрыманьня стаў распаўсюд газэты “Дзедзіч”. Сябры Івана і Насты не выключаюць, што супрацоўнікаў міліцыі магла выклікаць вахцёрка інтэрнату.

Актывістаў даставілі ў пастарунак, і каля паловы на дзясятую вечара адпусьцілі без складаньня пратаколаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG