Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча разьлічвае на танную „салярку” з Мазыру


Польшча і Беларусь дамовіліся аб павелічэньні даставак дызэльнага паліва з Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу.


Пастаўкі беларускай „саляркі” ў Польшчу павялічацца пасьля таго, як абодва бакі пабудуюць трубаправод — „перамычку” Міклашэвічы-Бярнады, якая злучыць трубаправодныя сыстэмы абедзьвюх краінаў. Гэта можа стацца цягам двух бліжэйшых гадоў.

Паводле паведамленьняў польскай прэсы, праект знаходзіцца на стадыі тэхнічных узгадненьняў паміж двума бакамі. Кошт пабудовы сваёй часткі „перамычкі” ад мяжы зь Беларусьсю да паліўнай базы Міклашэвічы польскія экспэрты ацэньваюць на 7 мільёнаў даляраў.

Цяпер Польшча экспартуе каля 500 тысяч тон дызэльнага паліва зь Беларусі штогод, перавозячы яго ў цыстэрнах. Пасьля запуску згаданага трубаправоду, экпарт узрасьце да 2 мільёнаў тон у год. Беларускае дызэльнае паліва — самае таннае ў Эўропе, і палякі спадзяюцца, што ў выніку гэтага дадатковага экспарту кошт „саляркі” на аўтазаправачных станцыях у Польшчы адчувальна панізіцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG