Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пакуль атрымаюць новыя пэнсіі, інфляцыя зьесьць падвышэньне”


Аляксандар Сасноў
Аляксандар Сасноў

Ад 1 лістапада амаль на 10% падвышаюцца працоўныя пэнсіі. Адпаведны ўказ ўчора падпісаў Аляксандар Лукашэнка.

Сярэдняя пэнсія паводле ўзросту складзе 434 тысячы рублёў, павелічэньне ў параўнаньні з кастрычнікам крыху больш за 37 тысяч рублёў. Апошняе падвышэньне працоўных пэнсій было больш чым год таму. Паказальна, што карэктаваньне пэнсій сёлета не плянавалася. Адкуль зьявіліся лішнія грошы? І ці можна назваць гэта рэальным падвышэньнем з улікам дэвальвацыі рубля, інфляцыі, росту коштаў на асноўныя тавары і паслугі?

Вось што з гэтай нагоды мяркуе эканаміст, экс-міністар працы Аляксандар Сасноў:

“Трэба сказаць, што інфляцыя ў гэтым годзе ўжо складае больш за 8%. Гэта калі лічыць ад пачатку году. І менавіта ад канца мінулага году беларускія пэнсіі не падвышаліся. Таму тое, што ўлады зрабілі, гэта проста кампэнсавалі пэнсіянэрам іхных стратаў. Дый новыя пэнсіі людзі атрымаюць толькі ў сьнежні -- гэта колькі часу яшчэ павінна прайсьці! Таму ня выключана, што за гэты час інфляцыя зьесьць і тое, што дададуць. А грошы адкуль узялі? Ну няхай Эўропа і Сусьветны банк дапамагаюць і надалей”.

Карэспандэнт: “Міжнародны валютны фонд, Сусьветны банк – то бок, наўпроставая крэдытная дапамога ад гэтых структураў?”

“Мяркую, што так. Бо адкуль яшчэ грошы ўзяліся б? Іх больш няма дзе ўзяць. Тым больш, улады самі казалі: няма грошай, ня можам падвышаць, бо няма вольных сродкаў. А вось зараз Сусьветны банк нейкі транш дае беларускім уладам. Вось такім чынам грошы і зьявіліся. Але Эўропа зразумела пайшла на гэта, таму што набліжаецца зіма і трэба бесперапынна атрымліваць паліва. Таму тут элемэнтарная перасьцярога”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG