Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты парлямэнту Швэцыі далучылася да кампаніі “Стоп 193.1!”


Швэдзкія парлямэнтары накіравалі адпаведныя заявы ў Менск напярэдадні прыняцьця рашэньня па санкцыях супраць шэрагу службовых беларускіх асобаў.

Як паведамляюць naviny.by, прадстаўніца Хрысьціянскае дэмакратыі Анэлі Энаксан, а таксама дзьве дэпутаткі з Лібэральнай Народнай Партыі Сэсілія Вігстром і Брыгіта Ольсан падтрымалі кампанію “Стоп 193.1!”. Дэпутаткі накіравалі звароты да беларускіх уладаў з патрабаваньнем аб скасаваньні крымінальнага артыкулу, які робіць немагчымым нармальнае функцыянаваньне грамадзянскага сэктара ў прынцыпе. Дэпутаты Рыксдага сыгналізуюць афіцыйнаму Менску, што валодаюць поўнай і аб’ектыўнай інфармацыяй пра сапраўдную сытуацыю ў сфэры свабоды асацыяцыяў у Беларусі.

Выканаўчая дырэктарка Асамблеі НДА і каардынатарка кампаніі Алена Валынец выказвае ўдзячнасьць швэдзкім палітыкам за салідарную пазыцыю і пасьлядоўнасьць у адстойваньні правоў чалавека ў Беларусі.

“На жаль, беларускія ўлады ня надта сьпяшаюцца давесьці шчырасьць сваіх намераў аб скасаваньні артыкулу 193.1 КК. Унутры Беларусі мы маем даволі вузкае кола рычагоў уплыву на ўлады, таму міжнародная падтрымка і ціск павялічваюць шансы на магчымасьць зьменаў”, — зазначыла Алёна Валынец на сайце naviny.by.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG