Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч: Адна з праблемаў АДС: гэтыя сілы маюць супрацьлеглыя мэты


Заўтра на сайце і ў эфіры працяг адказаў лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча на пытаньні наведнікаў нашага сайту падчас онлайн-канфэрэнцыі мінулага тыдня.

Прапануем вашай некаторыя з новых адказаў:

Імя:: Жанна Горад:: Минск
09.10.2009 20:05
Здравствуйте.
Что вы думаете на счет переписи населения и как себя вести с перепищиками?


Мілінкевіч: Добры дзень!
Варта весці сябе шчыра і патрыятычна. На пытаньне аб роднай мове трэба адказваць, успамінаючы аб мове мамулі і бабулі, на якой яны расказвалі нам казкі, успомніць Вашу нацыянальнасьць.
Дадзеныя перапісу – неабходны матэрыял для вызначэньня эканамічнай і сацыяльнай палітыкі.

Імя:: Яўген Мурашка
09.10.2009 20:09
Сп. Мілінкевіч, спадзяюся на шчыры адказ.
Чаму гульні у "выбары" для Вас з'яўляюцца прыарытэтнымі?
З чым Вы прыдзеце у Эўропу, з рускамоўным насельніцтвам?
Бо у перыспетыве беларускі народ згіне як этнас. Ад Беларусі
застанецца толькі геаграфічны назоў. Вы працавалі у цэнтры праблемаў бяспекі ў Нямеччыне, таму Вам , як і мне, вядома што такое нацыянальная бяспека і як яе разумеюць немцы.Па месцу нараджэньня Вы беларус а кім сябе лічыце у жыцьці?
Толькі ня трэба агульных слоў, накшталт -"..вось мы прыдзеім да улады..." Калі гэта яшчэ будзе?
З павагай
Я.Мурашка, Нямеччына.


Мілінкевіч: Паважаны Яўген, ніколі не гуляў у выбары, адказна працаваў у час кампаній. Выдатна разумеючы, што ў Беларусі даўно няма рэальных выбараў, я ішоў на іх, каб несьці праўдзівую інфармацыю, разбураць страх, зьмяншаць апатыю, паказваць альтэрнатыву.
Рух «За Свабоду» будзе выкарыстоўваць дадатковыя шансы, якія даюць выбары, для працы з людзьмі, але і ў «мірны» час мы шмат працуем: адукацыя, асьвета, абарона правоў чалавека і рэпрэсаваных, падтрымка культуры, сацыяльныя акцыі, экалёгія.
З чым мы прыйдзем у Эўропу? З працавітым адукаваным народам, з нашай прыгожай, гераічнай і трагічнай еўрапейскай гісторыяй, з сапраўднай аўтэнтычнай беларускай культурай, і што, у рэшце рэшт, вельмі важна – са сваёй ідэнтычнасцю. Мы не маем права быць у Еўропе без твара. Вы скажаце: такога сёння яшчэ няма. Так, але мы да гэтага мусім ісці.

Імя:: Генадзь Горад:: Бярэсце
09.10.2009 20:09
Сёння ахоўнікі палітычных нораваў з АДС, усімі сіламі спрабуюць прадухіліць збліжэнне Беларусі і Еўропы.

Зразумела: ім вайна прыносіць больш грошай, чым мір. Для такіх людзей як Вечоркі, Лябедзькі, Калякіны наяўнасць канфлікту становіцца жыццёва неабходным.

Ім выгодна дзяліць мір на "сваіх" і "чужых", вылучаць "дрэнных" і дужацца метадамі правакацый супраць такіх як вы і вашай арганізацыі.

Ізаляцыя Беларусі, стварэнне з яе вобраза адрачэнца на Захадзе мае фінансавы сэнс - для іх, і яны гэтая вобразы старанна падтрымліваюць.

Пракаментуйце калі ласка


Мілінкевіч: Шаноўны Генадзь, адна з галоўных праблемаў АДС у тым, што гэтыя сілы маюць часта супрацьлеглыя мэты. Адныя за еўрапейскі шлях развіцця, іншыя хочуць у «саюзную дзяржаву», прапануюць увесці у нас расейсуі рубель і прызнаць Абхазію з Паўднёвай Асеціяй. Нават тэарэтычна кансерватары, лібералы і камуністы не ў стане прапанаваць супольную эканамічную праграму рэформаў у нашай краіне. АДСаўскае сяброўства супраць Лукашэнкі не занадта цікава выбаршчыкам. Яны хочуць ведаць якую мадэль дзяржавы мы прапануем, чым мы будзем лепшыя за існуючую ўладу.

АДС могуць быць карыснымі як пляцоўка для перамоваў дэмсіл, круглы стол. Яны разам у стане скаардынаваць назіранне на выбарах, дамагацца зменаў выбарчага заканадаўства. Але рэальная палітычная кааліцыя магчыма выключна на падставе супольных каштоўнасцяў.

У АДС маглі б суіснаваць два блокі – еўрапейскі беларускі і прарасейскі. Шчыра для сябе і зразумела для людзей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG