Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойцу Веранікі Чаркасавай па-ранейшаму шукаюць


Апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы па выяўленьні асоб, датычных да забойства Веранікі Чаркасавай, працягваюцца, паведамілі ў пракуратуры Мінска.

Як паведамляе БелаПАН, нягледзячы на прыпыненьне расьсьледаваньня крымінальнай справы аб забойстве 20 кастрычніка 2004 году ў Менску карэспандэнта газэты "Салідарнасьць" Веранікі Чаркасавай, пастаянна ўносяцца карэктывы ў правядзеньне апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў па ўстанаўленьні асоб, датычных да гэтага злачынства, і яны працягваюцца. Пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора Менска Сяргей Балашаў.

Паводле яго слоў, расьсьледаваньне было прыпынена 8 лютага 2007 году на падставе п. 1 ч. 1 арт. 246 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу (невыяўленьне асобы, якая падлягае прыцягненьню ў якасьці абвінавачанага).

У міжнародным вышуку цяпер знаходзіцца сын журналісткі Антон Філімонаў. У красавіку 2006 года малады чалавек быў асуджаны на падставе арт. 221 КК (выраб, захоўваньне або збыт падробленых грошай або каштоўных папер) на два з паловай гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня.

16 траўня 2007 году ў дачыненьні да Філімонава была распачата справа на падставе ч. 1 арт. 147 КК (наўмыснае нанясеньне цяжкага цялеснага пашкоджаньня). Аднак ён, паводле пракурора, да таго часу ўцёк. 11 чэрвеня 2007 году была вынесена пастанова аб прыцягненьні маладога чалавека ў якасьці абвінавачанага. Пракуратура Першамайскага раёну Менску санкцыянавала ўзяцьце Філімонава пад варту. Расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да яго было прыпынена 16 ліпеня 2007 года Першамайскім РУУС сталіцы ў сувязі з тым, што абвінавачаны ўцёк ад органу крымінальнага перасьледу.

Як паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 27 сакавіка 2008 году ў той час намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Віктар Прус, 1 мая 2007 года Антон Філімонаў наўмысна нанёс цяжкія цялесныя пашкоджаньні "блізкаму чалавеку" і ўцёк. Таму, заявіў Прус, у праваахоўных органаў "былі ўсе падставы меркаваць пра яго датычнасьць да забойства маці".

Аднак, як паведамілі цяпер у гарадзкой пракуратуры, Філімонаў зьбіў чалавека, у кампаніі зь якім выпіваў у двары свайго дому і зь якім да гэтай сустрэчы нават ня быў знаёмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG