Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Творцы прыйдуць у МУС


Пры МУС Беларусі будзе створаны грамадзкая рада з прадстаўнікоў творчай эліты краіны.

Як паведамляе БелаПАН, пры Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі будзе створана грамадзкая рада, у якую ўвойдуць дзеячы культуры і мастацтва. Як паведамілі ва ўправе ідэалягічнай работы галоўнага ўправы кадраў МУС, палажэньне аб ёй распрацоўваецца,

Колькасны і пэрсанальны склад грамадзкай рады вызначаецца.

Паводле чыноўнікаў МУС, ідэя стварэньня такой рады заключаецца ў тым ліку ў тым, каб прыцягнуць прадстаўнікоў творчай эліты краіны да рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне ўнутраных спраў, папулярызаваць службу ў міліцыі.

Плянуецца, што грамадзкая рада пры МУС Беларусі пачне працу ў пачатку наступнага году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG