Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвята гомельскіх габрэяў


У Гомелі адбылося першае пасьля 1917 года ўнясеньне скрутка Торы ў сынагогу.

Як паведамляе БелаПАН, першае за 90 гадоў унясеньне скрутка Торы ў сынагогу адбылося ў нядзелю ў Гомелі.

На сьвята Ахнасат сейфэр Тора (унясеньне скрутка Торы) у абласны цэнтар прыехалі беларускія яўрэі, рабіны з Ізраіля і Расіі, прадстаўнікі пасольства Ізраіля, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасьцей Леанід Гуляка.

Скрутак быў створаны прыблізна 200 гадоў таму ў адным з беларускіх або ўкраінскіх мястэчак. Нядаўна гомельская іудзейская абшчына "Бейт Яакаў" набыла гэты скрутак. 18 кастрычніка рукапіс з Масквы ў Гомель даставіў дырэктар адзінага ў СНД інстытута сойфэраў (перапісчыкаў Торы). Скрутак Торы сустрэлі за квартал ад сынагогі і перадалі ганаровым гасьцям. Тору несьлі пад хупай (вясельным балдахінам), таму што для іудзейскай абшчыны ўнясеньне скрутка Торы ў нейкім сэнсе раўназначна вясельлю. Праз пэўны час "насільшчыкі" Торы мяняліся — гэта сымбалізуе пераемнасьць і нязьменнасьць вучэньня, выкладзенага ў галоўным іудзейскім рукапісу. Рытуал нясеньня Торы суправаджаўся музыкай і танцамі, урачыстасьць і прыгажосьць абраду надавалі коньнікі, карэта, на якой везьлі скрутак, калёна юнакоў з факеламі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG