Па зьвестках прэсавай службы абласной міліцыі, маладая асоба ў чорным бэрэціку й куртцы завітала да бабулі каля 11-й гадзіны.Яна стала апытваць старую й запаўняць нейкую анкету, а пасьля папрасіла асабісты дакумэнт. Выконваючы просьбу, пэнсіянэрка на нейкі момант адвярнулася. Гэтага хапіла, каб з торбачкі старой зьніклі 2,5 мільёна рублёў.
Сёньня пад вечар заява пра аналягічны крадзеж паступіла ў міліцыю ад жыхаркі Цэнтральнага раёну. Абставіны зьнікненьня грошай высьвятляюцца.
Сёньня пад вечар заява пра аналягічны крадзеж паступіла ў міліцыю ад жыхаркі Цэнтральнага раёну. Абставіны зьнікненьня грошай высьвятляюцца.