Каля тысячы прадстаўнікоў левых і прарасейскіх сілаў правялі на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве акцыю пратэсту супраць сьвяткаваньняў. Яны усталявалі перад сцэнай, дзе пазьней адбыўся канцэрт да гадавіны УПА, намёты і плякаты з савецкай сымболікай. Тым часам удзельнікі маршу ў гонар УПА, якіх было ў некалькі разоў болей, прайшлі ад помніка Тарасу Шаўчэнку да Эўрапейскай плошчы. Абедзьве акцыі ахоўвалі каля 4 тысяч супрацоўнікаў міліцыі. Сутычак, якіх чакалі праваахоўныя органы, не адбылося.
На фота: сьвяткаваньні ў Кіеве:
На фота: мітынг пратэсту супраць сьвяткаваньняў: