Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто такі “злодзей у законе”?


Пахаваньне Вячаслава Іванькова на Ваганькаўскіх могілках у Маскве
Пахаваньне Вячаслава Іванькова на Ваганькаўскіх могілках у Маскве

З нагоды пахаваньня ў Маскве славутага “злодзея ў законе” Вячаслава Іванькова (Япончыка) дасьледнік арганізаванай злачыннасьці, доктар юрыдычных навук, прафэсар Санкт-Пецярбурскага юрыдычнага інстытуту Акадэміі Генпракуратуры РФ Якаў Гілінскі падводзіць вынікі амаль стогадовай гісторыі зьявы “злодзеяў у законе”.

- Гадоў 90 таму быў іншы Япончык – Мішка Япончык, або Майсей Віньніцкі, - нагадвае ў інтэрвію Радыё Свабода прафэсар Якаў Гілінскі. – Вячаслаў Іванькоў стаў Япончыкам нумар два. Паміж імі пралегла цэлая эпоха злодзеяў у законе.

- Што такое злодзей у законе? І ў чым яго адрозьненьне ад магчымых аналягаў за межамі расейскага крымінальнага сьвету?


- Пачаткі арганізаванай злачыннасьці вядомыя зь вельмі даўніх часоў. У Расеі прыблізка ад XVI стагодзьдзя існавалі зладзейскія арцелі з сваімі кодэксамі гонару, калі так можна сказаць. У гады грамадзянскай вайны, у 1920-я гады зладзейскія арцелі зьмяніліся так званымі бандамі. А вось на пачатку 1930-х зьявіўся новы від арганізаванай злачыннасьці: злодзеі ў законе. Да таго часу з бандытызмам у СССР у асноўным было скончана – шляхам рэпрэсіяў, перш за ўсё. За мяжою такой супольнасьці няма – там ёсьць свае асаблівасьці, але яны іншыя.

- У структуры мафіі, напрыклад, няўжо нічога падобнага няма?

- Мафія – слова, хутчэй, пабытовае. Злодзей у законе першапачаткова – той, хто займаўся канкрэтна акрэсьленым рамяством – крадзяжы, рабункі, ювэлірныя вырабы, карціны... Для яго здабываньне грошай зладзейскім шляхам – перадусім спэцыялізацыя, прафэсія. Адпаведна, былі й прафэсійныя правілы – “закон”. Недапушчальнае супрацоўніцтва з уладай, нельга было мець сям'ю, браць у рукі зброю – “макруха” забароненая: зладзейства, махлярства, але без праліцьця крыві. Гэтым сапраўдныя злодзеі ў законе адрозьніваюцца ад іншых. І Іванькоў быў такі.

- Гэта першапачаткова. Але пасьля ў “закон” уносіліся папраўкі. Якога роду?


- Строга зладзейскі закон выконваўся да першых гадоў Вялікай Айчыннай вайны. Калі справы на фронце былі вельмі дрэнныя, улады пайшлі на тое, каб вызваліць частку непалітычных злачынцаў – каб яны крывёю змывалі свае грахі. Галадала ўся краіна, а лягеры – асабліва; частка злодзеяў у законе ня вытрымала і пайшла на фронт. Шмат хто загінуў, натуральна:штрафбаты. Але астатнія выжылі. Атрымалі ўзнагароды, а нехта і афіцэрскія званьні. А пасьля заканчэньня вайны апынуліся нідзе, ні з чым і нікім. Працоўнай дзейнасьці, сям'і, жытла – нічога гэтага ў іх не было. Многія пачалі ўчыняць злачынствы і вяртацца ў лягеры. Пасьля чаго пачалася – хай даруе мне аўдыторыя – “сучыная вайна”: тыпраць тых, хто вярнуўся, яе разьвязалі тыя злодзеі ў законе, якія працягвалі ўсю вайну сядзець у лягерах і трымацца зладзейскага закону (яны ня мелі права ісьці са зброяй у руках – нават бараніць краіну). Адзначым, што “сучыную вайну” справакавала кіраўніцтва ГУЛАГу – у спадзяваньні, што злодзеі пераб'юць адны адных.

­ - Так і сталася?

- Не зусім. Часткова перабілі, часкова засталіся...

Цалкам гутарку чытайце на расейскім сайце нашага радыё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG