Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік БДІПЧ: “Працэс стаіць”


Янэз Ленарчыч
Янэз Ленарчыч
Сёньня ў Варшаве сустаршыня Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Анатоль Лябедзька і ганаровы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Станіслаў Багданкевіч сустрэліся з дырэктарам Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Янэзам Ленарчычам. Спачатку зь ім, а пасьля з групай супрацоўнікаў Бюро яны абмеркавалі прапановы АДС у справе зьмены выбарчага заканадаўства.

Перагляд выбарчага заканадаўства ўваходзіць у пяць ключавых патрабаваньняў Эўразьвязу да беларускіх уладаў (Усяго такіх патрабаваньняў дванаццаць). Кіраўнік прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Гольцапфэль адзначае важнасьць гэтага працэсу:

“Эўразьвяз заахвочвае Беларусь працягваць дыялёг з БДІПЧ АБСЭ ў рэформах выбарчага заканадаўства”.

Анатоль Лябедзька пасьля сёньняшніх размоваў сказаў:

Анатоль Лябедзька
“Пазыцыя Ленарчыча па сытуацыі ў двух кароткіх сказах: “Нічога не адбывацца. Працэс стаіць”. Гэта — ягоныя словы. Былі перабольшаныя чаканьні, быў аптымізм пасьля таго, як на пачатку году ён прыяжджаў у Менск, а пасьля прыяжджалі экспэрты Бюро. І ў іх пасьля сустрэчаў з высокапастаўленымі беларускімі чыноўнікамі, уключаючы Макея, склалася ўражаньне, што беларускія ўлады насамрэч шчыра хочуць мяняць заканадаўства і практыку ягонага ўжываньня.

Але пасьля гэтага — ніякіх пазытыўных зрухаў. Апошнія камунікацыі былі ў траўні. А пасьля гэтага ні слыху ні дыху”.

Мікалай Лазавік
Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік тлумачыць, што прапановы Бюро разглядзела сумесная рабочая група з прадстаўнікоў Бюро і Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў:

“Яны як прафэсіяналы, як юрысты, выказалі некаторыя меркаваньні наконт прапаноў БДІПЧ і перадалі іх на разгляд у дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь, найперш у Адміністрацыю прэзыдэнта. На сёньняшні дзень гэтыя прапановы знаходзяцца там на разглядзе”.

Чаго ж дамагаецца апазыцыя? Станіслаў Багданкевіч вылучае сярод усіх патрабаваньняў два асноўныя:

Станіслаў Багданкевіч
“Гэта пераход ад мажарытарнай сыстэмы абраньня Ніжняй палаты парлямэнту да зьмешанай мажарытарна-прапарцыянальнай сыстэмы. 50 на 50. Гэта значыць, што палова дэпутатаў абіраецца, як і цяпер, па шматмандатных акругах, а палова — ад палітычных партыяў. І гэта азначае, што партыі аўтаматычна ператвараюцца ў асноўны суб’ект выбарчага працэсу.

Другое патрабаваньне зьвязанае з падлікам галасоў. Ён павінен быць публічным, галосным. Бюлетэні лічыць адзін чалец камісіі, ён паказвае яго ўсім іншым чальцам камісіі і назіральнікам”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG