Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нота амбасады Расеі: за што пасадзілі Ажароўскага?


Амбасада Расейскай Фэдэрацыі сёньня зьвярнулася з нотай ў Міністэрства замежных справаў Беларусі. Пра гэта Свабодзе паведаміў супрацоўнік амбасады Вадзім Гусеў.


Нота тычыцца расейскага эколяга Андрэя Ажароўскага, якога затрымалі падчас грамадзкіх слуханьняў у Астраўцы, а затым асудзілі на 7 сутак.

Вадзім Гусеў патлумачыў у дыпляматычнай практыцы існуюць два віды нот – пратэсная і запытная. Мы накіравалі менавіта запытную ноту, каб атрымаць афіцыйны адказ пра ўсе дэталі гэтага затрыманьня.

У дадзены момант нота ўжо перададзена ў Галоўнае консульскае ўпраўленьне МЗС Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG