Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя! 10—11 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў на выходныя ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ЧАС УКЛЮЧАЦЬ АЦЯПЛЕНЬНЕ:


Арктычны цыклён такі насунуўся – ноччу пахаладае амаль да 0 С, днём +10+13С. Качагары, аў!..

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


  • Міжнародная канфэрэнцыя "Эўразьвяз – Беларусь", гатэль "Краўн Плаза", Менск.
  • Выстава «Найлепшыя кнігі Беларусі — 2009». Нацыянальная бібліятэка. Менск.
  • IV Міжнародны фэстываль тэатральнага мастацтва. Ва ўсіх тэатрах Менску.
  • Выстава польскага выяўленчага мастацтва. Нацыянальны мастацкі музэй. Менск.
  • Фотавыстава графа Бэнэдыкта Тышкевіча. Тамсама.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


  • Субота. Армэнія і Турэччына ўпершыню падпішуць дамову аб добрасуседзтве і ўсталяваньні дыпляматычных адносінаў. Жэнева.
  • Нядзеля. Генэральная канфэрэнцыя Інтэрпола. Сінгапур.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:


  • 10 кастрычніка 1796 нарадзіўся беларускі дасьледнік Міхал Бэз-Карніловіч. Найбольш вядомая ягоная праца – кніга “Гістарычныя зьвесткі пра знакамітыя месцы ў Беларусі“ – пабачыла сьвет у 1855 годзе.
  • 10 кастрычніка 1938 ў ГУЛАГу загінуў Адам Бабарэка – пісьменьнік , стваральнік пісьменьніцкіх суполак “Маладняк” і “Ўзвышша”. Прачытаць апавяданьне: http://knihi.com/proza/krasnazorcy.html
  • 10 кастрычніка 1939 Савецкі Саюз перадаў Вільню Літве. Перад гэтым ад 17 верасьня яна знаходзілася ў складзе БССР. Узамен Літоўскі ўрад даў згоду на разьмяшчэньне савецкіх вайсковых базаў, якія неўзабаве сталі пляцдармам інкарпарацыі Літвы ў СССР.
  • 11 кастрычніка 1838 году ў былым маёнтку Сьцяпянка, які цяпер знаходзіцца ў межах Менску, нарадзіўся Ян Ваньковіч, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863.
  • 11 кастрычніка 1918 Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зацьвердзіла Часовую Канстытуцыю БНР.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


  • Субота. Міжнародны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня.
  • Субота. Сусьветны дзень псыхічнага здароўя.
  • Нядзеля. Дзень працаўнікоў культуры Беларусі.

Афарызм НА ПАМЯЦЬ:


Нармальныя толькі людзі, якіх мы не надта добра ведаем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG