Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе Аўтуховіча – новы падазраваны


Чацьвёртым падазраваным па справе Ваўкавыскага прадпрымальніка стаў жыхар Горадні Міхаіл Казлоў.

Пра гэта стала вядома з дакумэнту аб працягу сьледзтва па справе да 8 лістапада,– паведаміў “Свабодзе” праваабаронца Алег Волчак.

“Паводле нашых зьвестак справу зноў працягнулі яшчэ на месяц. А таксама сярод абвінавачаных фігуруе нейкі Казлоў з Гародні. Нібыта гэта той самы чалавек, які быў датычны да знойдзенага ў Гародні у 2005 годзе гранатамёта. Такім чынам, цяпер ў справе Аўтуховіча фігуруе яшчэ тры чалавекі: Асіпенка, Ларын і Казлоў”, — паведаміў праваабаронца Алег Воўчак.

Хто такі спадар Казлоў і якое ён мае дачыненьне да справы, пакуль невядома. Няясна таксама, ці ён затрыманы.

Цяпер па Ваўкавыскай справе праходзяць 4 падазраваныя: Мікалай Аўтуховіч, Уладзімер Асіпенка, Аляксандар Ларын і Міхаіл Казлоў.

Іх абвінавачваюць ў падпале дома міліцыянта ў Ваўкавыску. Мікалай Аўтуховіч, як і ягоныя сябры, вінаватым сябе не прызнае. З 16 красавіка па 16 ліпеня прадпрымальнік трымаў галадоўку пратэсту. Празь некалькі дзён пасьля таго, як Аўтуховіч спыніў галадоўку, МУС распаўсюдзіў зьвесткі, паводле якіх прадпрымальнік фігуруе яшчэ ў адной крымінальнай справе — аб падрыхтоўцы замаху на старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку і намесьніка міністра падаткаў і збораў Віктара Камянко.

Сьледчы Віктар Клачко падзеі вакол справы Аутуховіча па-ранейшаму не камэнтуе.

Людміла Асіпенка, дачка былога вайскоўца з Ваўкавыску Ўладзімера Асіпенкі пасьля сустрэчы з бацькам паведаміла Свабодзе:

“Тата сказаў, што справу працягнулі яшчэ на месяц, каб азнаёміцца з матэрыяламі. Таксама яму сказалі, што сёньня зноў прад’явяць абвінавачаньне. Ён не выключае, што могуць выставіць новае абвінавачаньне, магчыма, ў падрыхтоўцы тэракту. Бо сьледчыя ўсе дзеяньні вядуцца вакол гэтай тэмы. Але тата кажа, што ні ў чым не вінаваты і вінаватым сябе прызнаваць не зьбіраецца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG