Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня. 8 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Апранайцеся:


Максымальная тэмпература +18 С, мінімальная +13 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


  • V Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанньні “Электронныя бібліятэкі: ліквідацыя інфармацыйнай няроўнасьці”. Менск. Нацыянальная бібліятэка.
  • Прэзэнтацыя “Сучаснага расейска-беларускага слоўніка для школьнікаў”. Менск. Дом прэсы.
  • Канфэрэнцыя аб прычынах Другой сусьветнай вайны ды ролі нацысцкай і камуністычнай ідэалёгій. Менск. Амбасада Літвы.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


  • Абвяшчэньне ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Стакгольм.
  • Саміт СНД. Кішынэў.
  • Унук Сталіна судзіцца з „Новой газетой” за абразу імя дзеда. Масква.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


  • У 1586 ў Вільні пабачыла сьвет першая друкаваная граматыка беларускае мовы, выпушчаная друкарняй Кузьмы і Лукаша Мамонічаў, як пазначана ў пасьляслоўі, “на просьбу жыхароў сталіцы Вялікага Княства Літоўскага”.
  • У 1917 выйшаў першы нумар газэты “Беларуская Крыніца“, спачатку ў Петраградзе, пасьля адзін нумар друкаваўся ў Менску, а затым да лета 1940-га году выходзіла ў Вільні, пакуль амаль усе віленскія беларускія дзеячы не былі адпраўленыя на расстрэл або ў ГУЛАГ.
  • У 1967 балівійскія вайскоўцы забілі аднаго зь лідэраў кубінскай рэвалюцыі рэвалюцыянэра Эрнэста Чэ Гевару, які быў культавай постацьцю моладзі 1960-х і якога крытыкі лічаць бандытам і забойцам.


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Рэвалюцыя гэта ня яблык, які падае, калі дасьпее. Трэба яго абтрэсьці". Эрнэста Чэ Гевара
XS
SM
MD
LG