Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стрэс і праца звыш нормы сталі нормай


Неаплочаная праца звыш графіку і стрэс на працы сталі нормай ва ўсім сьвеце. Такая выснова робіцца ў міжнародным досьледзе на базе апытаньня 342 тыс. працаўнікоў з 11 краінаў сьвету.

У сярэднім чацьвёра зь дзесяці работнікаў працуюць звыш таго часу, што ўказаны ў кантрактах. Апрэч таго, палова зь іх не атрымлівае кампэнсацыі за дадатковыя часы, паведамляе БелТА са спасылкай на вынікі міжнароднага досьледу.

Людзі з розных краінаў сьвету прызнаюцца, што іх праца вычэрпвае іх маральна. Маральнае напружаньне ва ўсіх краінах, незалежна ад узроўня разьвіцьця эканомікі, супрацоўнікі ацанілі на ўзроўні 3.5. Мадэлі стрэсу, зьвязаныя з працай, вымяраюцца па шкале ад 1 (няма стрэсаў) да 5 (штодзённы стрэс).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG