Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку распранулі да майткоў


 Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Сёньня раніцай кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку затрымалі пры перасячэньні беларуска-літоўскай мяжы беларускія мытнікі. Апазыцыйны палітык паведаміў “Свабодзе” па тэлефоне:

“Спачатку сказалі, што трэба проста крыху пачакаць. Пасьля папрасілі запоўніць дэклярацыю. А потым накіравалі на асабісты дагляд, дзе мяне распранулі да бялізны. Нічога крамольнага, зразумела, не знайшлі. Ды і што можна знайсьці ў нашай сытуацыі, калі усю “крамолу” можна перадаць праз тэхнічныя сродкі. Гэта ж не 19-е стагодьдзе”.

Спадар Лябедзька лічыць, што гэты быў псыхалягічны ціск: “Маўляў, мы за вамі сочым, мы вас кантралюем. І шчыра кажучы, для мяне гэта было нечакана, бо пасьля таго, як у лютым мне адмянілі забарону на выезд з краіны, такіх працэдур я не праходзіў”.

Анатоль Лябедзька ехаў на ўласным аўтамабілі з Менску ў Вільню. Сёньня ў яго заплянаваныя сустрэчы у сэйме, МЗС, няўрадавых арганізацыях.

“Затрымка магла сарваць гэтыя размовы. Але страты часу кампэнсавалі літоўскія памежнікі. Я паказаў ім пратакол затрыманьня, патлумачыў сытуацыю. І яны прапусьцілі мяне без чаргі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG