Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі журналіст баіцца за жыцьцё


Аляксандар Падрабінэк
Аляксандар Падрабінэк

Расейскаму праваабаронцу і журналісту Аляксандру Падрабінэку пасьля публікацыі свайго артыкулу пачалі пагражаць актывісты руху прапуцінскай моладзі “Нашы”. Як піша ў сваім блогу журналіст, “на даволі высокім узроўні” прынятае рашэньне расправіцца зь ім”, таму ён вырашыў схавацца.

Актывісты “Нашых” прывялі да дому Падрабінэка больш як сто вэтэранаў вайны. Яны патрабавалі ад журналіста прынесьці прабачэньне за выказваньні, зробленыя ў артыкуле “Як антысаветчык антысаветчыкам”, прысьвечаным дэмантажу шыльды “Антысавецкай” шашлычнай у Маскве. У артыкуле Падрабінэк зьвярнуўся да вэтэранаў, якія запатрабавалі зьняць шыльду, назваўшы іх скаргу “жлобствам і глупствам”.

Аляксандар Падрабінэк – у мінулым палітзьняволены, у 70-х гадах ён асудзіў рэпрэсіўнае ўжываньне псыхіятрыі і быў адпраўлены ў ссылку і лягер за антысавецкую дзейнасьць.

У сакавіку 2006 году Падрабінэк, які прысутнічаў на мітынгу апазыцыі ў Менску ў якасьці журналіста, быў асуджаны на 15 сутак. Выступаючы на Радыё Свабода, ён правёў паралелі паміж тым, што адбываецца ў Расеі і Беларусі: “хаця ў Расеі няма пакуль жорсткага перасьледу апазыцыі, падыход цалкам аднолькавы, проста кіраўніцтва Расеі пакуль ня можа дазволіць сабе распраўляцца са сваімі палітычнымі праціўнікамі гэтак жа, як Аляксандар Лукашэнка,” – сказаў тады А.Падрабінэк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG