Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка трымае АДКБ “на запас”


У сакратарыят Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы пакуль не паступала ніякіх афіцыйных дакумэнтаў адносна падпісаньня Менскам пагадненьня аб стварэньні Калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня.

Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік прэс-службы Сакратарыяту АДКБ Віталь Стругавец.

Гэтая тэма чарговым разам ўзьнікла 2 кастрычніка падчас прэс-канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі расейскім журналістам. Кіраўнік Беларусі заявіў наступнае: “Мы па ўсіх дакумэнтах на сёньня працэдуру закончылі падпісаньня. Больш за тое, я сваім калегам сказаў: калі вы на мяне за штосьці пакрыўджаныя, то я гатовы старшыняваць і наступны год. Яны пагадзіліся”.

У варыянце стэнаграмы сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх СМІ, зьмешчаным на сайце прэзыдэнта, пачатак цытаты выглядае інакш: “Мы ўсе працэдуры па падрыхтоўцы дакумэнтаў да падпісаньня на сёньня закончылі”. Менавіта так гэта і было ўспрынята ў Сакратарыяце АДКБ, — сказаў Віталь Стругавец.

Як паведамлялася раней, функцыі старшыні ў АДКБ павінны былі перайсьці да Беларусі на саміце арганізацыі 14 чэрвеня ў Маскве. Аднак беларуская дэлегацыя на чале з Лукашэнкам адмовілася ўдзельнічаць у пасяджэньні Савета калектыўнай бясьпекі (СКБ) з-за “малочнага” канфлікту з Расеяй.

Рашэньне аб фармаваньні Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня было прынята падчас пазачарговай сэсіі СКБ 4 лютага 2009 года прэзыдэнтамі Армэніі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Ўзбэкістану. Аднак пагадненьне аб стварэньні КСАР было падпісана 14 чэрвеня гэтага года ў Маскве на саміце АДКБ толькі пяцьцю краінамі-ўдзельніцамі. Беларусь і Узбэкістан дакумэнт не падпісалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG