Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тоні Джудт: Вашынгтон не прыбяжыць на дапамогу


Тоні Джудт
Тоні Джудт

Будучыня Эўразьвязу, адносіны Расеі з Эўропай, кірункі амэрыканскай замежнай палітыкі. Гэтыя тэмы апошнімі тыднямі былі сярод галоўных ва ўсясьветных мэдыях, і ўсе гэтыя тэмы брытанскі гісторык Тоні Джудт дасьледуе доўгія гады. Джудт, аўтар шэрагу кнігаў і дырэктар Інстытуту Эрыха Марыі Рэмарка ў Нью-Ёрскім Унівэрсытэце ў ЗША, адказаў на пытаньні карэспандэнткі Радыё Свабода Хэзэр Мэер. Прапануем вашай увазе фрагмэнт гэтага інтэрвію.


Мэер: Апошнія некалькі зімаў Эўропа глядзела адзін і той жа фільм: Расея брала адну ці некалькі краінаў у закладнікі ў пытаньні паставак газу і нафты. Гэтыя краіны ня дзейнічаюць з пазыцыі сілы, а тым болей еднасьці, і могуць па адной стаць здабычай Расеі. У такім крытычным пытаньні, як энэргетычная бясьпека ці можа Эўропа аб'яднацца і кансалідаваць сваю палітычную моц?

Джудт:
Тут закранутыя тры тэмы. Першая, так бы мовіць, старая тэма Ўсход-Захад. Цень першых 50 гадоў пасьля Другой Усясьветнай вайны дагэтуль вісіць над апошнімі 20 гадамі. Гэта значыць, што пачуцьці ўсходніх краінаў Эўразьвязу – Польшчы, Чэхіі, Вугоршчыны, Румыніі і гэтак далей, ня кажучы ўжо пра суседзяў далей на ўсход, такіх як Украіна, Беларусь ці, напрыклад, Грузія – у адносінах да Расеі вельмі адрозьніваюцца ад стаўленьня Заходняй Эўропы.

Заходнеэўрапейцы, нягледзячы на Халодную вайну – а ў нейкай ступені і дзякуючы ёй – нашмат менш хвалююцца наконт Расеі, нашмат менш бачаць у Расеі пагрозу ці праблему, чым былыя калёніі і суседзі Расеі, і гэта вельмі важна. Вашым польскім ці ўкраінскім слухачам гэта вельмі цяжка зразумець, бо гэта здаецца дзіўным і абсурдным. Але гэта праўда.

І перш за ўсё гэта праўда для Нямеччыны. Большасьць немцаў, асабліва з Заходняй Нямеччыны, глядзяць на Расею, як на натуральнага

Заходнеэўрапейцы нашмат менш хвалююцца наконт Расеі.
безумоўнага партнэра ў любым супрацоўніцтве для эўрапейскай стабільнасьці. Гэта старая гісторыя; яна пачалася яшчэ ў 1880-я і 1890-я. Тут мы маем дзьве вялікія, добра ўмацаваныя гістарычна дзяржавы – эканамічна і стратэгічна магутныя, нямецкамоўную Цэнтральную Эўропу і Расею на ўсходнім ускрайку Эўропы, а паміж імі мноства тэрыторыяў, краінаў, народаў, моваў, рэлігій і этнічных групаў, якія і Расея і Нямеччына гістарычна ўспрымалі, як каляніяльную тэрыторыю. Цяпер гэтую тэрыторыю ўжо не разглядаюць я каляніяльную. Але некаторыя падыходы – гістарычныя падыходы – застаюцца. Таму першае, што варта памятаць, гэта тое, што ангельцы ці калі немцы, ці напрыклад гішпанцы і вядома ж французы думаюць пра Расею, яны думаюць пра краіну, зь якой трэба "мець справу" на больш ці менш роўных умовах. Але не як на пагрозу…

Другое назіраньне – тут ёсьць парадокс – што далей будзе горш, а ня лепш. Адмова Эўразьвязу працаваць з Турцыяй над сур'ёзнай стратэгіяй і графікам далучэньня катастрафічна ўплывае на стаўленьне Эўропы да Расеі, бо ўсё большае адчужэньне Турцыі служыць расейскім інтарэсам.

Натуральна, дастаткова паглядзець на мапу, ня кажучы ўжо пра мапу нафтавых рэсурсаў. Адмаўляючыся разглядаць Турцыю як
Далей будзе горш, а ня лепш.
стратэгічнага партнэра, французы і асабліва немцы штурхаюць Турцыю да Расеі. Я памятаю, як гэта мяне ўразіла на сустрэчы ў Стамбуле, дзе я быў колькі гадоў таму, інстынктыўны адказ туркаў, якія атрымалі ад Эўропы адмову, гэта сказаць: "Вельмі добра. Наша стратэгічная альтэрнатыва, так бы мовіць, гэта сярэднеазіяцкі хаўрус з Расеяй, бо да каго яшчэ нам зьвярнуцца? Мы, туркі, лінгвістычна, гістарычна, этнічна і эканамічна –дзяржава з патэнцыйна вялікім ўплывам у Сярэдняй Азіі. Калі мы нежаданыя ў Эўропе, нам трэба глядзець на Сярэднюю Азію. А ў Сярэдняй Азіі, наш стратэгічны партнэр – гэта Расея".

Таму тое, што мы, заходнеэўрапейцы, зрабілі, гэта адначасова сказалі: " Мы хочам, каб Турцыя забясьпечвала нас трубаправодамі і пастаўкамі нафты з Крыму ці аднекуль яшчэ. Але ў той жа час мы ня хочам туркаў у Эўропе, бо яны не сапраўдныя эўрапейцы, іх зашмат, яны занадта бедныя, занадта мусульмане і гэтак далей". Гэта вельмі кепска ўспрымаецца ў Турцыі.


Расейцы ведаюць, што ў доўгатэрміновай пэрспэктыве Турцыя відаць будзе на іх баку.
І расейцы ведаюць гэта вельмі добра. Таму расейцы здольныя карыстацца тым, што можна назваць "газавы шантаж" – і у меншай ступені нафтавы шантаж – бо яны ведаюць, што ў доўгатэрміновай пэрспэктыве Турцыя відаць будзе на іх баку, а ня супраць іх. Калі б яны ведалі, што Турцыя абсалютна надзейна інтэграваная ў Эўропу, як стратэгічны партнэр, яны б былі нашмат больш адкрытымі да перамоваў з Эўропай, бо Расея патрабуе Турцыю, як шлях для газаправодаў. Але калі Турцыя – нявызначаная тэрыторыя, Расея мае больш козыраў на руках.

І яшчэ трэба відаць мець на ўвазе – і гэта мая трэцяя заўвага – што Эўразьвяз цалкам няздольны выпрацаваць уласную замежную палітыку – ці то ў адносінах да Блізкага Ўсходу, ці да Аўганістану, ці да абраньня Абамы, у адносінах да палітыкі Джорджа Буша, у адносінах да Афрыкі, да іміграцыі. Усё гэта значыць, што калі б напрыклад я кіраваў, барані мяне Божа, расейскай замежнай палітыкай, я б глядзеў на Эўропы і бачыў краіны, з якімі можна разьбірацца па адной.

Няма эўрапейскай замежнай палітыкі і адпаведна няма агульнай эўрапейскай пазыцыі. Таму [чэскі прэзыдэнт] Вацлаў Клаўс ня толькі
Эўразьвяз цалкам няздольны выпрацаваць уласную замежную палітыку.
надзвычай абсурдны ў шмат якіх сваіх заявах, але і сам сабе шкодзіць, бо ягонае агульнае з [польскім прэзыдэнтам Лехам] Качыньскім жаданьне зьнішчыць Лісабонскую дамову і зьнішчыць магчымасьць нейкай аб'яднанай эўрапейскай палітычнай структуры, якая б дала магчымасьць існаваць выканаўчай структуры ў замежнай палітыцы ўрэшце толькі паспрыяе Расеі. У нейкай ступені гэта спрыяе такім краінам як Ізраіль, бо існуе розьніца ў адносінах да Блізкага Ўсходу, але сапраўдны выйгрыш атрымлівае Расея.

Мэер: Што варта ведаць людзям ва Ўсходняй Эўропе наконт пазыцыі ЗША датычна іх і іх рэгіёну?

Джудт: Гэта ня сфэра вялікага інтарэсу для Злучаных Штатаў, у той час як Расея – вялікая дзяржава, якая можа быць карыснай Злучаным
Слухаць Варшаву мы будзем толькі у мэтах ветлівасьці.
Штатам ці быць вялікай назолай для Злучаных Штатаў. У любым выпадку мы будзем мець адносіны з Масквой. І слухаць Варшаву мы будзем толькі у мэтах ветлівасьці. Я лічу, што важна гэта сказаць, бо мне гэта настолькі відавочна, калі я наведваю Вашынгтон. І гэта прычына, зь якой усходнеэўрапейцам было б нашмат лепей інвэставаць у мацнейшы Эўразьвяз, бо толькі моцны Эўразьвяз – бо ён мяжуе з Расеяй – будзе вымушаны думаць пра тое, што значыць мець справу з Расеяй, тэрытарыяльна.

Памятайце, калі амэрыканцы думаюць пра Расею – гэтак жа калі амэрыканцы думаюць пра Блізкі Ўсход – яны думаюць, што гэта "недзе там". Гэта далёка, гэта праблема замежнай палітыкі.

Мары пра Вашынгтон – адна з галоўных памылак Усходняй Эўропы.
Калі эўрапейцы думаюць пра Расею ці пра Блізкі Ўсход, гэта зусім па суседзтву. Гэта не праблема замежнай палітыкі, гэта ўнутраная праблема. Іслам, імігранты, газ, успаміны пра імпэрыю, гэта ўсё па суседзтву.

Гэта важна для Эўропы зусім па-іншаму. Мары пра Вашынгтон – адна з галоўных памылак Усходняй Эўропы. І ім параяць не рабіць такой памылкі. Вашынгтон не прыбяжыць ім на дапамогу супраць Расеі.

Чытаць інтэрвію цалкам па-ангельску
.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG