Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра што спытацца ў міністра культуры?


Павал Латушка
Павал Латушка

Сёньня ў Менску адбудзецца прэс-канфэрэнцыя адзінага беларускамоўнага міністра Паўла Латушкі. ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ.


Павел Латушка нарадзіўся ў 1973 годзе ў Менску. У 1995 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ. У 1996 годзе завочна скончыў Беларускі лінгвістычны унівэрсытэт. Потым працаваў у розных структурах МЗС. У 2000-2002 гадах быў прэс-сакратаром МЗС. Ад 2002 па 2008 гаду быў паслом Беларусі ў Польшчы. На пасаду міністра культуры Павел Латушка быў прызначаны 4 чэрвеня 2009 году. Павел Латушка адзін з нешматлікіх дзяржаўных чыноўнікаў, які добра размаўляе на беларускай мовай. У сувязі з гэтым нават былі меркаваньні, што яго прызначэньне міністрам культуры — свайго роду жэст Лукашэнкі ў адрас беларускамоўных грамадзянаў краіны.

Калі б вы былі журналістам, запрошаным на прэсавую канфэрэнцыю зь міністрам культуры Паўлам Латушкам, – пра што б вы ў яго спыталіся?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG