У суботу, 3 кастрычніка, у Баранавічах распачынае працу каталіцкі катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага, паведамляе інтэрнэт-сайт catholic.by.
Тэрмін навучаньня ў каледжы складае тры гады. У пляне заняткаў такія прадметы як тэалёгія, філязофія, сацыялёгія, псыхалёгія. Форма навучаньня — завочная. Плянуецца, што з наступнага года будзе ўведзена так званая дыстанцыйная форма навучаньня, якая будзе разьлічана на тых, хто жадае паглыбіць свае тэалягічныя веды ў рэгіёнах Беларусі.
Выпускнікі каледжа будуць атрымліваць дыплёмы дзяржаўнага ўзору, у якіх будзе пазначаная спэцыяльнасьць “выкладчык катэхізіса”.
Як паведаміў ксёндз Андрэй Рылка, мадэратар навучальнага працэсу, у выпадку ўвядзеньня ў дзяржаўных навучальных ўстановах прадметаў рэлігійна-духоўнага напрамку, выпускнікі каледжа змогуць іх выкладаць.
Большасьць выкладчыкаў каледжа гэта выкладчыкамі Вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў Пінску, а таксама сьвятары і сьвецкія людзі.
У гэтым годзе навучальная ўстанова прыме 54 студэнты.