Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чый крэатыў?


Увагу ЖЖ-блогера ja-ryw прыцягнуў транспарант, прымацаваны да агароджы праваслаўнай царквы на вуліцы Каліноўскага ў Менску.

На транспаранце цытуецца выказваньне патрыярха Кірыла ў пераказе Ўладзімера Някляева:

“1 студзеня 1999 года у Смаленску сьвяткавалася юбілейная дата ўтварэньня БССР. Я прысутнічаў там разам з Лукашэнкам і яго адміністрацыяй — ляцелі на адным самалёце. Ад Масквы прыехалі Селязьнёў, выступаў і Кірыл. Ён сказаў, што паколькі ў залі сядзяць адукаваныя людзі, то яны ведаюць, што няма ніякай украінскай ці беларускай мовы і культуры, а ёсць агульнае вялікае рускае дрэва, да якога нешта выпадкова прышчапілася і ніяк ня зьнікне. Яно само павінна хутка адмерці ці яго патрэбна састрыгчы, каб гэтыя пабегі не перашкаджалі дрэву разьвівацца і красаваць”.


Фатаздымак блогера ja_ryw быў перапублікаваны ў суполцы by_trash, дзе вакол яго вядзецца гарачая дыскусія.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG