Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Харытановіч: “Кірыл выступае ў ролі наладчыка...”


Госьць “Начной Свабоды” -- ярэй Сьвята-Петрапаўлаўскага сабору ў Менску айцец Віталь Харытановіч.


Аляксей Знаткевіч: Ці можна чакаць, што візыт Патрыярха Кірыла ў Беларусь прывядзе да ажыўленьня царкоўнага жыцьця, да прытоку новых вернікаў у царкву?

Віталь Харытановіч: Што тычыцца ажыўленьня, то так. Яно зараз бачна. А што да новых вернікаў, то сумняваюся. Хутчэй за ўсё, гэты візыт, і другія візыты, і сама дзейнасьць Патрыярха Кірыла прывядзе не да колькаснага, а да якаснага зьмяненьня. І зараз і храмаў пабудавана, і навучальных установаў вельмі шмат адкрыта, амаль як да рэвалюцыі. А цяпер трэба працаваць, каб вось гэтая махіна выпускала якасную прадукцыю -- чалавечыя душы, чыстыя ад мітусьні, ад забабонаў, ад рознага бруду зямнога...
Як казаў адзін з выкладчыкаў, рэктар Гарварду наконт выпуску пасьпяховых навучэнцаў, бізнэсмэнаў і гэтак далей: “Каб выпускаць пасьпяховых, так трэба прымаць пасьпяховых
Як казаў адзін з выкладчыкаў, рэктар Гарварду наконт выпуску пасьпяховых навучэнцаў, бізнэсмэнаў і гэтак далей: “Каб выпускаць пасьпяховых, так трэба прымаць пасьпяховых”. І трэбы нейкія фільтры ставіць і на прыняцьце ў царкву, і ў самой царкве больш дакладна да ўсяго гэтага ставіцца. Мне падабаецца, што патрыярх Кірыл выступае ў ролі нейкага наладчыка такой сыстэмы. Нават калі ён сюды прыехаў, сьвятары спачатку чакалі нейкага экзамэну, як экзамэнатар нейкі сюды ідзе, строгі начальнік... Але гэта нават добра.

Знаткевіч: Патрыярх згадаў Курапаты як сымбаль пакутаў Беларусі а таксама сказаў, што "героямі краіны ня могуць быць прагматычныя палітыкі і тыраны, падобныя на Івана Грознага". Ці можна чакаць, што тэма асуджэньня злачынстваў камуністычных часоў будзе цяпер займаць болей месца ў Беларускім экзархаце РПЦ?

Харытановіч: Цяжка сказаць, можа, што і будзе. Асабіста я сумняваюся. Гэтая тэма вельмі папулярная ў Расеі, там другое палітычнае становішча. І патрыярх, між іншым, грамадзянін не Беларусі, а Расеі. А ў нас па сёньняшні дзень стаяць помнікі і Леніну, і Феліксу Эдмундавічу. Жахі, жахі... Але што тут зробіш. Важна памятаць і шанаваць сьвятароў, ахвяраў забітых. Ніяк не ставіцца да гэтага нельга. Не было сёньняшняга дня з чыстага ліста. Трэба гэта памятаць і трэба ці сказаць, што так, гэта слушна рабілі, так ім і трэба. Альбо сказаць, што не, каб і зараз нешта такое не паўтарылася. Розныя бываюць сытуацыі...

СЛУХАЦЬ УСЮ ГУТАРКУ:
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG