Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежнікі ўсіх краінаў сабраліся ў Менску


Двухдзённае пасяджэньне рабочай групы кіраўнікоў памежных ведамстваў з усяго сьвету адкрываецца сёньня ў Менску ў рамках Міжнароднай памежнай канфэрэнцыі.

У пасяджэньні, якое пройдзе ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі, прымуць удзел прадстаўнікі краін Эўразьвязу, СНД, Кітая, Мэксыкі, а таксама такіх міжнародных арганізацый, як Эўрапейскае агенцтва па ахове вонкавых межаў ЭЗ "Фронтэкс", ААН, АБСЕ, ды іншыя, - усяго каля 50 дэлегатаў, паведамляе БелТА.

У Дзяржпагранкамітэце Беларусі асабліва адзначылі, што пасяджэньне гэтай рабочай групы пройдзе ў Беларусі ўпершыню. На пленарным пасяджэньні Міжнароднай пагранічнай канфэрэнцыі, якое адбылося ў траўні 2009 года ў Будапэшце, было прынята рашэньне, што Беларусь узначаліць рабочую групу кіраўнікоў памежных ведамстваў. Цяпер Беларусь узначальвае ўжо дзьве рабочыя групы (групу па пытаньнях барацьбы з нелегальнай міграцыяй наша краіна ўзначаліла ў 2008 годзе). Усяго гэта міжнародная арганізацыя ўключае сем рабочых груп.

Задача канфэрэнцыі і рабочых груп - выпрацоўка рэкамэндацый на грунце вывучэньня досьведу краін-удзельніц. Гэтыя рэкамэндацыі, якія ўзгадняюцца і зацьвярджаюцца кіраўнікамі пагранічных службаў, даюць магчымасьць уніфікаваць падыходы і сыстэму забесьпячэньня памежнай бясьпекі ў адпаведнасьці з лепшым вопытам сусьветнай практыкі.

Як правіла, рабочыя групы зьбіраюцца на тэрыторыі той дзяржавы, якая іх узначальвае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG