Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маратон Беларускай Атлянтыды: Славяне


Вячаслаў Ракіцкі
Вячаслаў Ракіцкі

Маратон “Атлянтыдаў”, якія прагучалі на хвалях Свабоды ў сэрыі “Жыцьцё і сьмерць мітаў”. Штодня ад аўторка да суботы адмысловыя знаўцы разгадваюць тайны найноўшай беларускай міталёгіі. Тэма сёньняшняга выпуску – “Славяне”. Удзельнічае этнакультуроляг Аляксей Дзермант.

Паўтор ад 2 ліпеня 2009 году.

Славяне — этнамоўная індаэўрапейская супольнасьць, да якой належаць баўгары, беларусы, лужычане, македонцы, палякі, расейцы, сэрбы, славакі, славенцы, украінцы, харваты і чэхі.

Беларусаў, найперш паводле таго, што іх мова зьяўляецца славянскай, звычайна далучаюць да славянаў. Але само паходжаньне славянскіх моваў, іх пашырэньне, славянская этнічнасьць на тле астатніх індаэўрапейскіх народаў ці не самая вялікая загадка. А тое, што беларусы — славяне, стала трывалым мітам.

Аляксей Дзермант

*************

Вячаслаў Ракіцкі: Найперш — пра паходжаньне славянаў. Чаму яно выглядае загадкавым і заблытаным?

Аляксей Дзермант: Адна з прычынаў, гэта тое, што славяне як апрычоны этнас зьявіліся на гістарычнай арэне пазьней за усіх сваіх суседзяў. Славянскія плямёны больш-менш надзейна атаесамляюцца са склавінамі і антамі, вядомымі ў бізантыйскіх крыніцах толькі з VI стагодзьдзя, гэта значыць, амаль на тысячагодзьдзе пазьней за балтаў, германцаў. Калі казаць пра ранейшы час, то паўстаюць вялікія праблемы з пошукам славянаў, славянскай прарадзімы і пэўных археалягічных культураў, зь якімі іх можна было б атаясаміць.

Ракіцкі: Але ж не маглі славяне проста зваліцца зь неба, пэўна ж, быў абшар, дзе мусілі сфармавацца славянскія мовы. І навукоўцы дасьледавалі гэта. Што цьвердзяць сёньня лінгвісты пра паходжаньне славянскіх моваў?

Дзермант: Так, сапраўды, такі абшар павінен быў існаваць, і лінгвісты даўно спрабуюць яго вызначыць з дапамогай уласнай мэтадалёгіі. І тут варта нагадаць адзін агульнапрызнаны факт — тое, што славянскія мовы паводле сваёй структуры ёсьць найбліжэйшымі да моваў балцкіх. Пры гэтым балцкія мовы ў параўнаньні са славянскімі вылучаюцца большай архаічнасьцю, а прыкладам, словы сучаснай літоўскай мовы могуць замяняць рэканструяваную праславянскую лексыку. Таксама было заўважана, што менавіта заходнябалцкая лексыка (пруская, ятвяская) найбольш падобная да славянскай. Зважаючы на гэта, шэраг аўтарытэтных лінгвістаў высунулі досыць пераканаўчую тэорыю пра тое, што праславянская мова разьвілася з пэрыфэрыйных заходнябалцкіх дыялектаў, і адбыцца гэта магло на поўначы і паўночным захадзе ад Карпатаў, там, дзе адначасна сустракаецца і балцкая, і архаічная, ужо уласна славянская, гідранімія.

Паўтор гэтай перадачы ў эфіры "Свабоды" 2т верасьня. Цалкам чытаць перадачу ТУТ.
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG