Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзевыя актывісты папярэдзілі Мядзьведзева


Старшыня “Малаодга фронту” Зьміцер Дашкевіч і каардынатар “Эўрапейскай Беларусі” Яўген Афнагель праз інтэрнэт накіравалі прэзыдэнту Расеі Дзьмітрыю Мядзьведзеву адкрыты ліст, у якім выказаліся адносна палітыкі Расеі ў дачыненьні да Беларусі. Падставай сталі сумесныя расейска-беларускія манэўры “Запад-2009”, якія ў гэтыя дні праходзяць у Беларусі.

“Вы лічыце патрэбным траціць велізарныя сродкі на правядзеньне бессэнсоўных з ваеннага пункту гледжаньня манэўраў і падтрымку дыктатуры ў Беларусі. Мы лічым пагрозай для нашых краін не мітычную заходнюю агрэсію, а цалкам рэальны эканамічны крызіс, падчас якога ня варта траціць такія грошы на падобныя мерапрыемствы”.

Аўтары звароту нагадалі Дзьмітрыю Мядзьведзеву, як ягоны папярэднік Уладзімер Пуцін прапаноўваў уключыць Беларусь у склад Расеі. “Мы, беларусы, цярплівы і сяброўскі народ, які з павагай ставіцца да сваіх суседзяў. Аднак мы таксама любім свабоду і гатовыя за яе змагацца.

Не будзіце ў беларусах партызан, Дзьмітрый Анатольевіч!“- пішуць прэзыдэнту Мядзьведзеву беларускія апазыцыянэры.

Зьміцер Дашкевіч і Яўген Афнагель мяркуюць, што ў Расеі ёсьць шанец пабудаваць новую квітнеючую краіну, але дзеля гэтага трэба адмовіцца ад імпэрскіх амбіцый і ня быць пагрозай для суседзяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG