Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Лукашэнка сам прызнаўся, што нікому не давярае”


Сьвятлана Калінкіна
Сьвятлана Калінкіна

17 верасьня прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і дзяржсакратар гэтак званай Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін абмеркавалі пытаньні парадку дня будучага пасяджэньня Вышэйшай Дзяржаўнай Рады. Як паведамляе прэсавая служба кіраўніка беларускай дзяржавы, на сустрэчы разглядаўся праект Канстытуцыйнага акта, у прыватнасьці формы і мэтады саюзнага будаўніцтва. Ці ёсьць нейкія падставы гаварыць, што Менск і Масква могуць прасунуцца наперад ў пытаньні Канстытуцыйнага Акту, якое безвынікова абмяркоўваецца ўжо колькі гадоў. Ці здольны Крэмль зрабіць Лукашэнку такую прапанову, ад якой той ня здолее адмовіцца? На гэтыя пытаньні адказвае шэф-рэдактар газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна.

Цыганкоў: Пытаньне аб Канстытуцыйным акце гучыць больш за 10 гадоў, колькі і існуе “Саюзная дзяржава”. Ці ёсьць падставы сьцьвярджаць, што цяпер гэтае пытаньне бліжэй да сваёй рэалізацыі, чым у любы іншы час?

Калінкіна: Мне здаецца, цяпер
Расейскі бок пачаў выкарыстоўваць тактыку, якую шмат гадоў ужываў Аляксандар Лукашэнка.
расейскі бок пачаў выкарыстоўваць тактыку, якую шмат гадоў ужываў Аляксандар Лукашэнка. Па любым спрэчным пытаньні ён казаў — давайце спачатку падпішам Канстытуцыйны акт, а ўжо потым будзем альбо ўводзіць рубель альбо рабіць нешта іншае. Зараз, здаецца, гэтую саму тактыку перанялі ў Маскве. Калі Менск ставіць пытаньне пра пастаўкі супрацьракетных сыстэмаў С-400, ці пра крэдыты, пра допуск беларускай прадукцыі на расейскі рынак, то ў Маскве адказваюць — дык калі ж будзем падпісваць Канстытуцыйны Акт? Мы ня можам паставіць С-400, бо ня ведаем, што будзе далей з Беларусьсю.

Таму гэтае пытаньне зноў усплыло лягічна, але гэта не азначае, што прыняцьце Канстытуцыйнага Акту блізкае. Бо непаразуменьняў паміж кіраўніцтвам Расеі і Беларусі толькі пабольшала.

Цыганкоў: Як бы вы ўвогуле ахарактарызавалі адносіны Масквы і Менску на этапе пасьля сустрэчы Лукашэнкі і Мядзьведзева ў Сочы?

Калінкіна: Мне здаецца, што сытуацыя нагадвае развод, які адбыўся, але яшчэ юрыдычна не аформлены. Гэта як муж з жонкай, якія ўжо не жывуць разам, і шмат назапасілася прэтэнзіяў, але апошні крок яшчэ ня зроблены — яны не разышліся па розных хатах. Так і тут. Кіраўнікі дзяржаваў скрозь зубы гавораць нейкія нязначныя словы, але што яны думаюць на самой справе — можна толькі здагадвацца. Ва ўсялякім разе, ніякіх падставаў у Мядзьведзева і Лукашэнкі быць задаволенымі адносінамі паміж краінамі на дадзены момант няма

Цыганкоў: Ці здольны Крэмль зараз зрабіць Лукашэнку такую прапанову, ад якой той ня здолее адмовіцца, і якая наблізіць яго да Масквы?

Калінкіна: Я думаю, наўрад ці, бо для Лукашэнкі галоўным пытаньнем у адносінах Расеяй было пытаньне асабістай улады. Потым гэтым галоўным сталі грошы, але цяпер у Расеі з грашыма вялікія праблемы. Я ня думаю, што ёсьць тая сума, за якую Лукашэнку могуць купіць у Крамлі. Тым больш што ён нядаўна сам шчыра прызнаўся, што нікому не давярае.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG