Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баршчэўскі: разьлічваю на падтрымку Пазьняка


Лявон Баршчэўскі
Лявон Баршчэўскі

Былы старшыня Партыі БНФ адказвае наведнікам форуму “Свабоды” пра сваё жаданьне вылучыцца кандыдатам у прэзыдэнты.






Лявон Баршчэўскі ідзе ў прэзыдэнты



Димыч:
Это жест отчаяния проигравших стариков в БНФ.:))
“Сябе старым не адчуваю. Сярэдні ўзрост палітыка ў Эўропе — 55—65 гадоў. Па-другое, прайграным сябе таксама не адчуваю. Я змагаўся зь людзьмі, якія ў палітыцы працуюць за грошы. Я змагаўся сваімі ідэямі. Бываюць пэрыяды, калі ідэі прайграюць грашам”.


Стары:
“Ну што,Лявон!Рубікон пярэйдзены... Цяпер толькі наперад!

чытач:
Лявон, жадаем перамагчы Лукашэнку!

Сяржук:
Лявон, наперад! Мы разам! Падтрымаем і дапаможам!

“Вельмі ўдзячны. Прашу скантактавацца з кіраўнікамі маёй ініцыятыўнай групы ў справе канкрэтных дзеяньняў. Зараз толькі падтрымка людзей можа забясьпечыць мой канкрэтны рух”.


tambouski vouk:
Засталося цяпер толькі Янукевічу заявіць без згоды Зьезда, што партыя падтрымлівае Мілінкевіча!!! І ўсё — парытя развалена!!! Сумна!!!
“Сойм, які выбраны ў сёньняшнім складзе, не адлюстроўвае дэмакратычнае волевыяўленьне дэлегатаў зьезду. Калі будуць прынятыя радыкальныя рашэньні, такія, як падтрымка непартыйнага кандыдата, гэта будзе ўспрынята сябрамі фронту, я думаю — большасьцю фронту, як парушэньне волі шараговых фронтаўцаў”.


333:
С подконтрольным Лу ЦИКОМ и СМИ в Беларуси выбор только один, а то и вовсе нет выбора. Я, конечно, очень уважаю Борщевского как личность, но остаётся впечатление, что вся бел. оппозиция перешла в солипсизм.
“Калі ня ўдзельнічаць у змаганьні, то нічога ня зьменіцца. Пераканаць людзей, што вы не ідзіце на выбары, бо заканадаўства недэмакратычнае — гэта не спрацуе. Людзі ведаюць, што выбары прэзыдэнта — гэта выбары кіраўніка краіны. Большасьць людзей мала турбуе, якое там заканадаўства: правільнае ці няправільнае. Канечне, сытуацыю байкоту нельга выключаць, але гэта павінна быць агульным рашэньнем. Можна пакінуць Лукашэнку сам-насам зь ягонымі выбарчымі камісіямі. Але для гэтага трэба моцна папрацаваць, а ня проста рабіць нейкія заявы, класьціся на канаву і нічога не рабіць”.


Валеры Грыцук:
Дзе былі байцоўскія якасьці пасьля 1991? Лявон кіраваў, напрыклад, выбарчай кампаніяй БНФ у 1995— НЕ БЫЛА абрана нават АДНАГО дэпутата ў ВС! Лявон прайграў УСЕ палітычныя кампаніі ! Дзе ён быў у 1996?Дзе былі байцоўскія якасьці? Ці трэба БНФ-цам , прыхільнікам Баршчэўскага ПРАЎДА?
“Хачу нагадаць спадару Валеру, што на трэцім зьезьдзе БНФ ён набраў 1 голас у сваю падтрымку на выбарах старшыні. Тымі кампаніямі, пра якія ён кажа, я насамрэч не кіраваў А ў 96-м годзе мы выводзілі на вуліцы самую вялікую масу людзей. Гэта гісторыяй засьведчана, і перакруціць гэта нікому ня ўдасца. Менавіта тады, калі я стаяў на чале фронту”.



Якуб Лапатка:
З камэнтароў вынікае, што ніхто і ніколі не пераможа Лукашэнку. Бо як толькі зЬЯЎЛЯЕЦЦА разумны чалавек, дык яго зьядаюць свае ж паплечнікі. Так было зь Зянонам, так яно ёсьць зь Лявонам. Душы свой свайго, каб усе баяліся! Гуляйма на карысьць рэжыму, спадары!

“Я б не назваў сваімі паплечнікамі людзей, якія выцягваюць розныя домыслы. Да мяне нішто не прыліпае. Я гэтага не баюся. Нэрвы ў мяне моцныя”.



Халімон:
Смачны жабе арэх, але Бог зубоў ня даў!

“Я ня ведаю, да каго гэта адносіцца. Я думаю, што не да мяне”.



зямляк:
Паболей крэатыву, Лявоне, каб было яшчэ больш візгу! Трэба гэтае балота ўскалыхнуць! :)

“Наконт крэатыву — згодзен. Спадзяюся, што мая біяграфія, у якой ёсьць вельмі моцны творчы падмурак і тыя кніжкі, што я пісаў, як трэба арганізоўваць барацьбу на ўзроўні працы з насельніцтвам, яны спрацуюць. Мой досьвед тут прыдасца”.



Anatol Starkou:
Ne! Za BNF za 20 god ja uzo adgalasiu. Za Miliu (u 2006) taksama. Budu galasit' tolki za moladz, kali iana "vydvinetsa".

“Тут правільнае дапушчэньне “калі яна вылучыцца”. Я таксама за моладзь, але за моладзь, якая нешта зьдзейсьніла ў жыцьці, якая, у рэшце рэшт, працавала, якая была аўтарытэтам на сваім працоўным месцы. Такое моладзі пакуль на даляглядзе я ня бачу. І, напэўна, у бліжэйшыя 10 гадоў яе ня будзе. А тыя, хто ўсё жыцьцё прывык прафэсійна займацца арганізацыяй сэмінараў і наведваньнем іх, ня маюць аўтарытэту ў грамадзтве”.


Псыхіатар:
Можа б спачатку са мною б параіліся?
“Псыхіятру трэба займацца сваёй уласнай справай, а не палітыкай”.



Зьміцер:
Спадар Лявон яшчэ раз даказаў, што ён не палітык. Калі нават у партыі не перамог, то балатавацца на кандыдатства — гэта сьмешна!

“Я не лічу, што я не перамог у партыі. Мая ідэйная лінія пераможа. І празь некалькі месяцаў усе пераканаюцца ў гэтым”.



избиратель:
Я слышу мэд звон,
Победный гром литавров.
Иди вперёд, Лявон!
Пожми усьпеха лавры!

“Ведаеце, я прафэсійны літаратар і вельмі скептычна адношуся да вершаплёцтва. Я цаню паэзію высокага гатунку”.



Марина:
Борщевский Л.П.-гениальная личность! Никто из "лейтенантов", руководящих ныне БНФ, ему в подметки не годятся! О себе он говорит совершенно справедливые вещи, под ними подпишется каждый, кто с ним знаком!

“Я ўдзячны за добрую ацэнку. Я таксама пакуль хутчэй ня маршал. Але ўжо даўно не лейтэнант паводле свайго разуменьня сытуацыі, паводле свайго жыцьцёвага досьведу і паводле тых дасягненьняў, што я маю. Я заўсёды лічыў і лічу, што лейтэнанты не павінны камандаваць палкоўнікамі і генэраламі. Гэта аб’ектыўная рэальнасьць. У апошніх ёсьць больш досьведу і ўменьня”.



Димыч:
Спадарства! Этот шаг Борщевского и тех, кто за его спиной, означает, что эта группа взяла курс на очередной раскол БНФ. Не смирившись с поражением на съезде, они вопректи съезду решили идти своей колонной на выборы. Борщевский второй раз пытается колоть БНФ. Борщевскому-Вечерке: Даешь БНФ- 3 ?

“Гэта абсалютнае глупства. Чалавек, які гэта пісаў (я яго ведаю), ён так ня думае. Ён проста прывык займацца форумнымі змаганьнямі. Рашэньне, што партыя павінна вылучаць свайго кандыдата, прынятае яшчэ да майго вяртаньня на пасаду старшыні фронту. І гэтае рашэньне не скасаванае, хоць яно і ўсплывала на апошнім зьезьдзе. Ёсьць рашэньне вылучаць свайго партыйнага кандыдата. Я — адзін з прэтэндэнтаў. Калі нехта будзе іншы (я, праўда, ня бачу іншых канкурэнтаў), калі ён выйграе ў мяне ў сумленным змаганьні — гэта яго права, я яму пацісну руку”.



Брацьбіт:
Лявон адзіны сумленны кандыдат з тых, хто вырашыў пайсьці на выбары. Ні Мілінкевіч, ні Лябезька, ні Калякін, ні, тым больш, Міхалевіч з Януковічам і Лукашэнкам ня маюць галоўнага — сумленьня. Таму посьпехаў Вам, спадар Лявон! Падтрымаю Вашу кандытатуру бо Вы адзіны сумленны чалавек!

“Вялікі дзякуй за добрыя словы. Хочацца, каб гэтая падтрымка вылівалася ў рэальнае. Далучайцеся да групы маёй падтрымкі, кантактуйце з маімі паплечнікамі, і разам мы пераможам”.



Alex:
...Але ж Лявон наперад, ды й добра калі цябе падтрымае Зянон, Фронт гэта ня толькі, той хто быў на апошнім з,езде фронт гэта сьвядомая частка людзей Беларусі, іх трэба абудзіць і добра што ты за гэтае ўзяўся...
“Я думаю, што калі ў нас адбудзецца асабістая сустрэча са спадаром Пазьняком, ён добра разьбярэцца ў маіх матывах, маіх магчымасьцях. Я разьлічваю на яго падтрымку”.



Jazep:
Сумна ўсё гэта... Разумных у нас многа: — зарас па ўсяе плянэце, у любым вялікім мястэчку можна сустрэць кемлівага беларуса .... Пераможцаў бракуе... І гэты адвечны беларускі “крэатыў”: — Самазванцаў нам ня трэба — атаманам буду Я!

Ідзе самы дурны сцэнар. Ня ведаю лепшыя ці горшыя маладыя, што ідуць на зьмену, але яны дакладна — іньшыя...

“Яны дакладна іншыя. Мала таго — за імі будучыня. Але гэта ня значыць, што ўсе здольныя і мусяць заняць пасаду прэзыдэнта. Я на маладых разьлічваю ў тым, што яны, набраўшыся досьведу, у тым ліку і адмоўнага, ад нас, калісьці ў будучыні забясьпечаць незваротны шлях Беларусі з аўтарытарнага балота ў дэмакратычную беларускую дзяржаву”.



Прохожий:
Цирк

“Відаць, ён праходзіў паўз будынак цырку, таму так і сказаў”.



Йцукен:
Лявона падтрымаем! Гэта рэальная альтэрнатыва Луку. Ён можа стаць пераможцам! Наперад, Лявон! Мы разам!

Ганьба грантацмокам

Я толькі ЗА Лявона! Сябры, Вы толькі паглядзіце на гэтае "новае" пакаленьне. Менавіта яны і бураць Фронт.

“Я хачу сказаць: каб даказаць, што мы сіла, мы павінны быць разам, павінны сфармаваць сапраўды моцную каманду. Калі гэтая каманда будзе, нас ніхто не пераможа”.



Яўген:
Такога фарсу нават Жванецкі не зьмікіціў. Цяпер Кастрычніцкая плошча зьбярэ людзей толькі каб пасьмяяцца з гэтай бязглуздзіцы.

“Фактар Кастрычніцкай плошчы ня трэба недаацэньваць. Калі рэжым кідаецца на людзей, якія выходзяць нават у малой колькасьці, рэжым адчувае сваю слабасьць. Гэта трэба мець на ўвазе. Любое змаганьне — гэта лепш, чым сядзеньне і кляцаньне па клявішах”.



Бенедзікт:
Эге. Хай ідзе, тамака ўжо хадзілі — Ганчарык, Домаш, Мілінкевіч, Гайдукевіч... Хай і Баршчэўскі сходзіць, скажа сваё — "не рэжыму". Ці розуму ў іх няма, ці сумленьня...

“Мая біяграфія вельмі істотна адрозьніваецца ад усіх названых вышэй людзей. Я ніколі ня быў у КПСС. Я быў абраным на дэмакратычных выбарах дэпутатам. На выбарах 95-га году я таксама набраў большую колькасьць галасоў, праўда, не хапіла крыху яўкі ў другім туры. Я вельмі моцна адрозьніваюся ад усіх названых людзей”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG