Сяргей Моніч быў арыштаваны ў 2006 годзе ў Літве у выніку сумеснай апэрацыі літоўскіх і польскіх спэцслужбаў, а пазьней са згоды літоўскага боку экстрадаваны ў Польшчу. Паводле польскай пракуратуры, Моніч завэрбаваў нейкага грамадзяніна Польшчы, зь якім сустракаўся ў Менску і Вільні, і гэты завэрбаваны нібыта перадаваў Монічу зьвесткі пра супрацоўнікаў МУС Польшчы.
Вядома, што да суду Сяргей Моніч называў арышт “палітычнай правакацыяй”. Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны ў судзе вышэйшай інстанцыі.
Вядома, што да суду Сяргей Моніч называў арышт “палітычнай правакацыяй”. Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны ў судзе вышэйшай інстанцыі.