Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле 4 індыкатараў Беларусь не ўваходзіць нават у сотню рэфарматараў


У Менску прайшла прэзэнтацыя чарговай справаздачы па рэфармаваньні бізнэсу, складзенай паводле стану на 1 чэрвеня 2009 году адмыслоўцамі Міжнароднай фінансавай карпарацыі Ўсясьветнага банку.

Аўтары справаздачы паставілі Беларусь на 4 месца ў сьвеце паводле тэмпаў рэфармаваньня ўмоў бізнэсу — сьледам за Руандай, Кіргізіяй і Македоніяй. Між тым у агульным рэйтынгу спрыяльнасьці ўмоў вядзеньня бізнэсу Беларусь займае 58 радок, значна саступаючы сваім суседзям Літве і Латвіі (26 і 27 месцы), але апярэджваючы Польшчу (72 месца) і Расею (120 месца). Год таму Беларусь была на 82 пазыцыі.

Ніл Грэгары


Андрэй Тур
“Паводле некаторых паказчыкаў з 10, якія мы дасьледавалі, Беларусь займае дастаткова высокае месца. Найбольш значныя зьмены на лепшае адбыліся ў рэгістрацыі прадпрыемстваў. Але паводле 4 індыкатараў Беларусь не ўваходзіць нават у першую сотню з 183 краін сьвету. Гэта сьведчыць пра тое, што застаецца вялікае поле для правядзеньня рэформаў”, — зазначыў на прэзэнтацыі справаздачы “Вядзеньне бізнэсу 2010” кіраўнік дэпартамэнту Міжнароднай фінансавай карпарацыі Ўсясьветнага банку спадар Ніл Грэгары.

Намесьнік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур заявіў на прэзэнтацыі, што, “нягледзячы на крызіс, у Беларусі ёсьць магчымасьць неўзабаве апынуцца сярод 30 краін сьвету, у якіх умовы для вядзеньня бізнэсу найбольш спрыяльныя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG