Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі не выключаюць увядзеньня Беларусьсю і Эгіптам візавага рэжыму


Такія прагнозы робяцца ў сувязі з ростам колькасьці грузінскіх нелегалаў, якія імкнуцца трапіць празь Беларусь ды Эгіпет у краіны ЭЗ і Ізраіль.

Як заявіў днямі амбасадар Грузіі ў Польшчы Канстанцін Каўтарадзэ, “за апошнія два месяцы беларуска-польскую мяжу перайшлі столькі ж нелегалаў, колькі за апошнія пяць гадоў — 2000 чалавек”.

Як падаюць грузінскія мэдыі, апошнім часам нелегалы спрабуюць трапіць у ЭЗ таксама і празь беларуска-літоўскую і беларуска-латвійскую межы.

Таксама істотна павялічылася колькасьць грузінскіх грамадзянаў, якія нелегальна спрабуюць трапіць у Ізраіль праз Эгіпет.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG