Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каложы прайшла выстава аднаго дня


На выставе ў Каложы
На выставе ў Каложы

10 верасьня ў Горадні ў Барысаглебскай царкве (Калоскай) ХІІ стагодзьдзя да 19 гадзінаў цягам аднаго дня былі выстаўленыя 13 экспанатаў са збораў Музэю гісторыі рэлігіі.

Часовая выстава адбылася з нагоды эўрапейскіх дзён спадчыны.
Плітка з падлогі Каложы ХІІІ ст., знойдзеная ў 1987 годзе і справа — сьвечка ў выглядзе вітой вяроўкі, якая была замураваная калісьці ў галасьніку ў сьцяне Каложы і знойдзена ў 1984 годзе.

Як патлумачыла старэйшы навуковы супрацоўнікі музэю Аліна Хамко, экспанаты былі даўней атрыманы музэем ад Берасьцейскай мытні, а таксама набыты ў калекцыянэраў. У прыватнасьці, у Каложы паказалі вышываны абраз сьвятога Пятра, абраз ХVІІ стагодзьдзя сьвятога эвангеліста Мацея, медзяны літы крыж і Эвангельле 1833 году з Расеі, беларускую паліваную кафлю з выявай шасьцікрылага херувіма ХVІІІ стагодзьдзя.
XS
SM
MD
LG