Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь возьме ўдзел у эканамічным форуме ў Крыніцы


Сяргей Маскевіч
Сяргей Маскевіч
Паводле афіцыйнай інфармацыі, у форуме, які штогод зьбірае да дзьвюх тысяч палітыкаў, дыпляматаў, навукоўцаў, вядучых прадпрымальнікаў сьвету, Беларусь сёлета прадставіць старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч. Ён выступіць з дакладам пра ролю грамадзянскай супольнасьці і яе ўплыў на эканамічны крызіс. Пра іншае прадстаўніцтва краіны на саміце ў Крыніцы (Польшча) 9—11 верасьня афіцыйна пакуль не паведамлялася.

Тым часам, паводле польскіх СМІ, у форуме возьмуць удзел эўракамісар Гюнтэр Фэрхойгэн, старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Эдмунд Фэлпс, адмысловец-эканаміст Пэтэр Шыф, які спрагназаваў цяперашні крызіс, дзясяткі міністраў ЭЗ, Польшчы ды іншых краін, якія займаюцца пытаньнямі эканомікі. Украіну ў Крыніцы-Гурскай сёлета будуць прадстаўляць былы прэзыдэнт Леанід Кучма і міністар рэгіянальнага разьвіцьця Васіль Куйбіда. Ня зьявяцца ні прэзыдэнт Віктар Юшчанка, ні прэм’ер Юлія Цімашэнка, якія бралі ўдзел у папярэдніх эканамічных форумах.

Імпрэза, паводле яе арганізатараў, “мае на мэце кантакты і перамовы вядомых дзеячаў сьвету ў галіне эканомікі і міжнароднага прадпрымальніцтва”. Непрыезд у Крыніцу першых дзяржаўных асобаў не павінен зьнізіць цікавасьць да сустрэчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG