Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Славакіі заўтра ў Беларусі


Міраслаў Лайчак
Міраслаў Лайчак

Міністар замежных спраў Славацкай Рэспублікі Міраслаў Лайчак на чале дэлегацыі славацкіх дзелавых колаў 6-7 верасьня наведае з рабочым візытам Беларусь.

Падчас візыту плянуецца абмеркаваць шырокі спэктар пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай і інвэстыцыйнай сфэрах, а таксама тэматыку ўзаемадзеяньня Беларусі з Эўрапейскім зьвязам, паведамляе БелТА.

7 верасьня адбудуцца беларуска-славацкі дзелавы форум і кантактна-кааперацыйная біржа, у якіх прымуць удзел кіраўнік славацкага зьнешнепалітычнага ведамства, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства эканомікі Беларусі і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У гэты ж дзень у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрыецца выстава "Славацкая сымфонія майстроў з Кавачыцы", арганізаваная пры садзейнічаньні амбасады Славакіі ў Беларусі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG