Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску чакаюць высокага прадстаўніка Ватыкану


Старшыня Папскай рады дзеля спрыяньня хрысьціянскаму адзінству кардынал Вальтэр Каспэр наведае Беларусь.


На запрашэньне мітрапаліта Філарэта ватыканскі герарх возьме ўдзел у канфэрэнцыі, прысьвечанай хрысьціянска-юдэйскаму дыялёгу, якая пройдзе ў Менску 9—11 лістапада 2009 году, сайт паведамляе сайт Рыма-каталіцкі касьцёл на Беларусі.

Таксама плянуецца, што кардынал Каспэр адслужыць сьвятую імшу ў менскім архікатэдральным касьцёле.

Упершыню кардынал Каспэр пабываў зь візытам у Беларусі ў сьнежні 2002 году на запрашэньне кардынала Казiмiра Сьвёнтка i Канфэрэнцыi каталiцкiх бiскупаў у Беларусi.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG