Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славаччына за зьніжэньне кошту шэнгенскіх візаў для беларусаў


На прэс-канфэрэнцыі ў Менску пасол Славаччыны Марыян Сэрватка заявіў, што яго краіна выступае за зьніжэньне кошту шэнгенскіх візаў для Беларусі.

Як паведамляе БелаПАН, пасол сказаў, што Славацкая Рэспубліка будзе падтрымліваць зьніжэньне кошту візы для грамадзян Беларусі пры захаваньні ўсіх стандартаў Шэнгенскай зоны. "Аднак з гэтым павінны пагадзіцца ўсе краіны Эўразьвязу. Гэта было б падарункам і прывітаньнем грамадзянам Беларусі ад ЭЗ", — сказаў пасол.

Марыян Сэрватка паведаміў пра тое, што Славаччына пачала рэалізоўваць у Беларусі праект падтрымкі трансфармацыі рэгіянальнага прадпрымальніцкага асяродзьдзя.

"Здаецца, што некалі мы былі вельмі блізкія — беларусы і славакі. Цяпер мы аддаленыя адзін ад аднаго толькі геаграфічна, але хочам быць блізкімі. Мы павінны рабіць усё, каб нашы грамадзяне сустракаліся", — сказаў пасол.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG