Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вернікі кругласутачна знаходзяцца ў храме


Ад сёньняшняга дня ў будынку пратэстанцкай суполкі “Новае жыцьцё” кругласутачна будуць знаходзіцца вернікі. Адны будуць маліцца ўначы, а днём іх будуць зьмяняць іншыя.

Вернікі атрымліваюць лісты падтрымкі. У абарону суполкі выступіла міжнародная арганізацыя “Эўрапейскі хрысьціянскі палітычны рух”.

Апроч таго, вядомыя палітычныя і грамадзкія дзеячы накіравалі звароты беларускім уладам з патрабаваньнем спыніць перасьлед вернікаў-пратэстантаў.

Вернікі “Новага жыцьця” атрымалі лісты падтрымкі з пратэстанцкіх суполак Літвы, Украіны і Расеі.

Ад 21 жніўня будынак царквы лічыцца маёмасьцю Менгарвыканкаму. У любы момант вернікаў могуць гвалтоўна выселіць з будынка, які яны набылі і адрамантавалі за свае грошы.

У жніўні 2005 году гарадзкія ўлады пазбавілі вернікаў зямельнага надзелу, а потым і будынку (былога калгаснага кароўніка на ўскрайку Менску), дзе рэлігійная суполка мела юрыдычны адрас. У выніку суполка не прайшла перарэгістрацыі. У 2006 годзе вернікі трымалі галадоўку. Пастара царквы выклікалі ў адміністрацыю прэзыдэнта і паабяцалі вырашыць усе пытаньні ў судзе. Сёлета Вышэйшы гаспадарчы суд пастанавіў адабраць у вернікаў будынак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG