Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваенкамат не здаецца. І радавы таксама


Сёньня Мазырскі ваенкамат чарговы раз хоча пакараць дэмакратычнага актывіста Паўла Наздру. Супрацоўнік ваенкамату спадар Аляксеенка склаў на яго новы пратакол пра парушэньне правілаў вайсковага ўліку.

Папярэдні аналягічны пратакол 24 жніўня судзьдзя Валянціна Загароўская адхіліла, а справу спыніла, бо летась Паўла ўжо штрафавалі - за тое, што не паведаміў у ваенкамат пра ўладкаваньне на працу ў Мазырскі пэдунівэрсытэт. Сёлета яго звольнілі - і ваенкамат зноў склаў пратакол. Яго й адхіліла судзьдзя.

Аднак ваенкамат ня здаўся. Цяпер спадара Наздру абвінавацілі ў тым, што ён уладкаваўся на працу ў жыльлёва-камунальную гаспадарку і нічога не паведаміў пра гэта ваенкамату, а значыць - зноў парушыў правілы вайсковага ўліку. На дадатак яго прызначылі пасыльным, і сёньня радавы запасу Наздра разносіў ваеннаабавязаным позвы.

Павел у даўгу не застаўся - падаў у пракуратуру другую заяву на супрацоўнікаў ваенкамату, якія, на ягоную думку, самі парушалі Адміністрацыйны кодэкс і нават учынялі падробку дакумэнтаў у яго адміністрацыйнай справе. Спадар Наздра просіць пракуратуру прыцягнуць да адказнасьці намесьніка ваенкама Юрыя Пракапенку, у тым ліку й за парушэньне правілаў вайсковага ўліку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG