Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сойм Літвы высьветліць пра сакрэтную турму ЦРУ каля Вільні


Адмыслова створаны камітэт літоўскага Сойму мае намер праверыць інфармацыю аб тым, што каля Вільні знаходзілася сакрэтная турма ЦРУ, дзе ўтрымліваліся падазраваныя ў тэрарызме. Пра гэта літоўскі прэыдэнт Даля Грыбаўскайце заявіла журналістам у Бруселі 25 жніўня, паведамляе агенцтва Франс Прэс.

Пры гэтым Грыбаўскайце адзначыла, што ня мае зьвестак, якія пацьвярджаюць такія абвінавачаньні.

21 жніўня інфармацыю аб наяўнасьці ў Літве турэмнай базы ЦРУ перадала амэрыканская тэлекампанія АВС са спасылкай на крыніцу ў самім ведамстве. Мяркуецца, што ў папраўчай установе ў навакольлях Вільні ўтрымлівалася да васьмі падазроных у сувязях з тэрарыстычнай групоўкай "Аль-Каіда". Паводле зьвестак тэлеканала, турма ў Літве існавала з 2001 па 2005 гады.

Рэйсы ў Вільню паводле замовы ЦРУ былі рэгулярнымі, паведамілі амэрыканскія журналісты. Так, праваабаронцы ў ЗША сьцьвярджаюць, што бачылі ў бартавых журналах пункт прызначэньня "Літва".

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы заклікала літоўскія ўлады правесьці ўважлівае расьсьледаваньне ў сувязі з інфрамацыяй аб магчымым існаваньні сакрэтнай турмы ЦРУ на тэрыторыі Літвы.
XS
SM
MD
LG