Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя на плошчы Незалежнасьці “Камунізм = фашызм”


Маладафронтаўцы наклеілі на помнік Леніну антыкамуністычны плякат
Маладафронтаўцы наклеілі на помнік Леніну антыкамуністычны плякат

На плошчы Незалежнасьці актывісты "Маладога фронту" правялі акцыю “Камунізм = фашызм”. Мікола Дземідзенка і Ганна Бунько прыляпілі карыкатурны плякат з адпаведнай назвай на помнік Леніну.

Да іх адразу падбеглі супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну і ахоўнікі будынку Дому ўраду. Яны сарвалі плякат і адабралі ў Міколы ўлёткі, які маладзёны зьбіраліся раздаваць мінакам.

Міліцыянты выклікалі патрульную машыну, туды пасадзілі Ганну і Міколу і павезьлі ў міліцыю Маскоўскага раёну.

Далёка адысьці не пасьпелі

Супрацоўнік службы аховы здымае плякат





Гэта ўжо ня першая акцыя супраць злачынстваў камунізму, якую ладзяць маладафронтаўцы. 7 лістапада мінулага году актывісты "Маладога фронту" выйшлі на праспэкт Незалежнасьці з расьцяжкай “Камунізм пад трыбунал”. Тады 4 чалавекі былі пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі па 3 дні кожны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG