Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэртыкаль хоча размаўляць па-беларуску


Магілёўскі аблвыканкам возьмецца за адраджэньне беларускай мовы ў рэгіёне. Так распарадзіўся яго кіраўнік Пётар Руднік.

Паводле афіцыйнай інфармацыі ўжо нібыта створана адмысловая камісія, якая мусіць распрацаваць праграму паэтапнага вяртаньня мовы ў публічнае жыцьцё.

Ва ўправе ідэалягічнай працы аблвыканкаму пакуль устрымліваюцца паведамляць канкрэтыку. Яе кіраўнік Валер Ільянкоў па-руску паведаміў:

“Вы ж разумееце, што безь Менску нам усё гэта будзе цяжкавата зрабіць. Усе гэтыя мерапрыемстве ў прапрацоўцы. Будзем разьмерана, не сьпяшаючыся ўсё гэта рабіць. Будзем старацца на ўзроўні вобласьці свой унёсак зрабіць. Да жалю ў нас бальшыня нашых газэт выходзяць на рускай мове. Вось з гэтага будзем пачынаць. У нас ёсьць газэта, напрыклад у Асіповічах, дзе больш за палову матэрыялаў падаецца па-беларуску. А ўсе астатнія на цалкам рускую мову перайшлі. Будзем прывучаць людзей пісаць па-беларуску”.

Паведамленьні пра праграму адраджэньня мовы зьявілася неўзабаве пасьля візыту Пятра Рудніка ў Маскву. Там ён удзельнічаў у Днях Магілёўшчыны. У сваёй прамове з нагоды адкрыцьця Дзён ён запрасіў жыхароў Масквы на Магілёўшчыну па-беларуску:

“Сардэчна запрашаем. І калі ласка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG