Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 самых уплывовых жанчын...


Амэрыканскі часопіс Forbes апублікаваў штогадовы рэйтынг 100 самых уплывовых жанчын сьвету. Чацьверты год запар першы радок у ім займае нямецкі канцлер Ангела Мэркель.

Складальнікі рэйтынгу рабілі свой выбар сярод жанчын, якія кіруюць краінамі, вялікімі кампаніямі або няўрадавымі арганізацыямі. У аснову рэйтынгу браліся два паказьнікі: цытаванасьць у мас-мэдыях і велічыня кіраванай імі структуры.

Першая дзясятка выглядае так:

1. Ангела Мэркель, канцлер, Нямеччына
2. Шыла Бэр, старшыня Фэдэральнай карпарацыі страхаваньня ўкладаў, ЗША
3. Індра Нуі, выканаўчы дырэктар харчовай кампаніі PepsiCo
4. Сінтыя Кэрал, выканаўчы дырэктар горназдабыўнай кампаніі Anglo American
5. Хо Чын, выканаўчы дырэктар інвэстыцыйнай кампаніі Temasek Holdings, Сінгапур
6. Айрын Розэнфэлд, выканаўчы дырэктар харчовай кампаніі Kraft Foods, ЗША
7. Элен Кулман, выканаўчы дырэктар хімічнай кампаніі DuPont, ЗША
8. Энджэла Брэйлі, выканаўчы дырэктар кампаніі мэдычнага страхаваньня WellPoint, ЗША
9. Ан Лёвэржон, выканаўчы дырэктар кампаніі Areva, якая вырабляе абсталяваньне для АЭС, Францыя
10. Лін Элсэнганс, выканаўчы дырэктар нафтахімічнай кампаніі Sunoco, ЗША

Сярод іншых вядомых жанчын у сьпісе – прэзыдэнт Аргентыны Крысьціна Фэрнандэс (11), індыйскі палітык Соня Гандзі (13), дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан (36), першая лэдзі ЗША Мішэл Абама (40), мэдыязорка Опра Вінфры (41), каралева Вялікай Брытаніі Элізабэта ІІ (42), прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка (47), прэзыдэнт Фінляндыі Тар'я Халанэн (67), прэзыдэнт Ірляндыі Мэры МакАліс (68), каралева Ярданіі Ранія (75).

Беларусак у першай сотні няма.

КАГО Б ВЫ ЗАПРАПАНАВАЛІ Ў СЬПІС 10 САМЫХ УПЛЫВОВЫХ ЖАНЧЫН БЕЛАРУСІ?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG