Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне затрымалі беларуску з пратэрмінаванай візай


25-гадовая беларуская грамадзянка была затрыманая нямецкай дарожнай паліцыяй непадалёк ад Баўтцэну, што на ўсходзе Нямеччыны.


Гэта адбылося ў часе стаянкі польскага рэйсавага аўтобуса, якім ехала жанчына. Спраўджваньне дакумэнтаў стала для беларускі абсалютнай нечаканасьцю.

Віза ў яе была пратэрмінаваная. Аглядаючы асабістыя рэчы маладой жанчыны, паліцыянты знайшлі запрашэньне ад польскага грамадзяніна, у якім канчатковаю мэтай паездкі была пазначаная Польшча. Тым часам сама беларуска паведаміла, што ўвесь гэты час правяла ў сваіх сваякоў у Італіі.

Жанчыне інкрымінуецца нелегальнае знаходжаньне на тэрыторыі Нямеччыны, а таксама атрыманьне шэнгенскай візы на несапраўднай падставе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG