Паводле амбасады ЗША ў Беларусі, падчас сустрэчы ў Менску з актывістамі палітычных партый і грамадзянскай супольнасьці памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Філіп Гордан “яшчэ раз пацьвердзіў адданасьць Злучаных Штатаў захаваньню правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі”.
Падчас дыскусій з прадстаўнікамі беларускіх уладаў ён “падкрэсьліў імкненьне ЗША надалей заахвочваць Беларусь да ўзаемных крокаў па паляпшэньні двухбаковых стасункаў”.
Падчас візыту 14 жніўня ў Менск, Філіп Гордан сустрэўся з прадстаўнікамі беларускіх уладаў - кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімерам Макеем і міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым - і шырокім колам лідэраў грамадзянскай супольнасьці.
Філіп Гордан пагутарыў зь дзевяцьцю апазыцыянэрамі — Вінцуком Вячоркам, Анатолем Лябедзькам, Аляксандрам Казуліным, Анатолем Ляўковічам, Міхаілам Пашкевічам, Валянцінам Стэфановічам, Сяргеем Калякіным, Віктарам Карняенкам і Віталём Рымашэўскім.
Паводле амбасады ЗША, Філіп Гордан таксама правёў кансультацыі з амбасадарамі краінаў Эўразьвязу “аб агульнай пазыцыі ў дачыненьні да Беларусі”.