Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1997


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1997

Беларусь пасьля буры. – Госьць: Івонка Сурвіла.– Архіў: “Казкі жыцьця”, “Дзьве душы”.

Пасьля бурлівых падзеяў папярэдняга году, пасьля няўдалых спробаў палітычнай апазыцыі зьмяніць сытуацыю ў Беларусі грамадзкая актыўнасьць у краіне крыху сьцішылася. Непаслухмяная рэшта разагнанага Лукашэнкам Вярхоўнага Савет у ХІІІ скліканьня працягвала весьці пазыцыйныя баі. Беларускі Народны Фронт пасьля эміграцыі Зянона Пазьняка страціў колішні дынамізм. У грамадзтве запанавала калі не апатыя, дык прынамсі нейкая сацыяльна-палітычная стома. Арганізоўваныя апазыцыяй мітынгі і шэсьці зьбіралі ўсё менш і менш людзей.

Адноснае палітычнае зацішша ў Беларусі адбілася і на зьмесьце праграмаў беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. На месцы драматычных рэпартажоў і парлямэнцкіх баталіяў усё часьцей сталі зьяўляцца развагі і думкі, аналіз і асэнсаваньне найноўшай гісторыі Беларусі. Наша радыё штораз болей пачало зьвяртацца да культурнай тэматыкі. Так, у 1997 годзе на нашых хвалях зьявілася перадача Вінцука Вячоркі і Вячаслава Ракіцкага ”Неабжытая спадчына” – напачатку як радыёварыянт часапісу ”Спадчына”, а пасьля і як самастойны творчы прадукт. Зь літаратурных чытаньняў на ”Свабодзе” варта адзначыць радыяфанізацыю аповесьці Андрэя Мрыя ”Запіскі Самсона Самасуя” і раману Максіма Гарэцкага ”Дзьве душы. Прагучаў цыкл перадачаў Аляксандра Лукашука, прысьвечаны менскаму пэрыяду жыцьця Лі Гарві Освальда – забойцы прэзыдэнта Кенэдзі – адна зь першых спробаў выкарыстаньня элемэнтаў радыёдраматургіі на нашым радыё. Урэшце, ”Казкі жыцьця” Сяргея Дубаўца, прагучаўшы на нашых хвалях каля году, падрыхтавалі глебу для аднаго з самых амбітных інтэлектуальных праектаў ”Свабоды” – перадачы ”Вострая Брама”. Першы выпуск ”Вострай Брамы” выйшаў у эфір 5 кастрычніка 1997-га...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG