Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самы высокі будынак правасудзьдзя будзе ў Гомелі


У Гомелі мясцовыя ўлады наважыліся пабудаваць самы высокі ў краіне Дом правасудзьдзя. На іх замову архітэктары інстытуту “Гомельграмадзянпраект” адступілі ад ранейшых канонаў і прапанавалі павялічыць будынак правасудзьдзя да 9 паверхаў замест звычайных 5.

Будынак дзеліцца на блёкі. Той блёк, дзе будуць залі судовых паседжаньняў, архітэктары хочуць зрабіць трохпавярховым.

У Дом правасудзьдзя пераедуць суды Цэнтральнага, Чыгуначнага й Навабеліцкага раёнаў, а таксама натарыяльныя канторы й юрыдычныя кансультацыі.

Новы праект павінен прайсьці яшчэ дзяржаўную экспэртызу.

Дом правасудзьдзя плянуецца ўзьвесьці ў 19-м мікрараёне абласнога цэнтру — паблізу Лядовага палаца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG